Свет1010

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

Польшча дамагаецца ўключэння ў 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза забароны рэгістрацыі ў краіне фірмаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў міністр інфраструктуры краіны Анджэй Адамчык.

Падчас страйку польскіх дальнабойнікаў

«Адносна нядаўна, перад майскімі святамі, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з прапановай уключэння ў 11-ы пакет санкцый расійскіх і беларускіх аўтамабільных прычэпаў, а таксама забарону рэгістрацыі ў Польшчы фірмаў з расійскім і беларускім капіталам», — сказаў міністр.

Так чыноўнік пракаментаваў страйк польскіх транспартнікаў, які пачаўся 9 мая, а дальнабойнікі сталі блакаваць пункт пропуску ў Кукурыках — апошні на беларуска-польскай мяжы, які працуе для фур. Такім чынам яны хочуць выказаць сваю нязгоду з «захопам рынку аўтамабільных грузаперавозак на ўсход беларускімі і расійскімі кампаніямі».

Дальнабойнікі патрабуюць забараніць уезд у Польшчу паўпрычэпам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць дзейнасць кампаній з дзвюх краін пад польскім прыкрыццём і абмежаваць ільготы для ўкраінскіх перавозчыкаў.

Каментары10

  • Вопрос
    13.05.2023
    Праўдаруб, а если эти компании финансируются рашистскими и лукашистскими кошельками?
  • Голас Рацыі
    13.05.2023
    Праўдаруб, звычайна палякі дзейнічаюць вельмі рацыянальна. Відавочна, што такая прапанова выклікана канкрэтнымі абставінамі - беларускія і расейскія грамадзяне рэгіструюць транспартныя фірмы ў ЕЗ, каб такім чынам мець магчымасць абыходзіць санкцыі. То які сэнс ад санкцый, калі іх можна так лёгка абыходзіць?
  • 100%
    13.05.2023
    Поунасцю згодны.Паляки малайцы!!!

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

У Добрушы паставілі тумбу з цытатамі Лукашэнкі ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →