Гандлёвы цэнтр «Сеніца» здалёку падобны на казачны замак. Як выглядае знутры гэты даўгабуд і калі ён адкрыецца? Realt.by даведаўся падрабязнасці.
Гандлёвы цэнтр пачалі будаваць яшчэ ў 2013 годзе. Звонку ён выглядае практычна завершаным.
Тэрыторыя займае 10 гектараў. Цяпер усе працы вядуцца ўнутры.
Крамы будуць размешчаныя на першым паверсе.
Асноўным арандатарам стане дробнааптовы і рознічны дыскаўнтар. На многія памяшканні арандатары яшчэ не знойдзены.
У гандлёвым цэнтры будзе аддзяленне «БСБ-Банка» са спецыяльным сховішчам, дзе можна будзе арандаваць банкаўскую ячэйку.
Унутры будзе таксама крыты харчовы рынак. Тут можна будзе купіць фермерскія прадукты: сыры, масла, малако, свежую гародніну і садавіну, мяса, кандытарскія вырабы ручной работы.
Вось як рынак выглядае на рэндарах:
Памяшканне пад рэстаран таксама стаіць без арандатара.
На другім узроўні размесцяцца офісныя памяшканні.
Адкрыццё гандлёвага цэнтра запланаванае на 1 чэрвеня.
Каментары