Вайна33

Аляксей Данілаў пра пуцінскае «перамір'е»: Мы вас будзем грызці ў спяваючай цішыні ўкраінскай ночы

Украінцы прапанову Пуціна аб калядным «перамір'і» адхілілі, прытым зрабілі гэта ў падкрэслена грубым тоне. Спачатку дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў яе крывадушнай, а пасля сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў выказаўся яшчэ больш рэзка.

Аляксей Данілаў. Фота: AP Photo/Hanna Arhirova

«Якое дачыненне да хрысціянскага свята Раства мае зграя дробных крамлёўскіх чарцей-іблісаў? Хто паверыць брыдоце, якая забівае дзяцей, абстрэльвае радзільні, катуе палонных? Рэжым спынення агню? Хлусня і крывадушнасць. Мы вас будзем грызці ў спяваючай цішыні ўкраінскай ночы», — напісаў Данілаў у твітары.

Замежных партнёраў Украіны прапанова таксама не ўразіла. Прэзідэнт Джо Байдэн пракаментаваў прапанову Крамля Украіне аб 36-гадзінным спыненні агню ў сувязі з Калядамі. 

Выступіўшы сёння з прамовай аб сітуацыі на мяжы з Мексікай і праблемах міграцыі, Байдэн пагадзіўся адказаць на пытанні журналістаў. Адзін з іх папрасіў кіраўніка Белага дома пракаментаваць прапанову Пуціна.

«Я думаю, ён спрабуе атрымаць перадышку», — сказаў Байдэн.

Стрымана адрэагаваў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Ён сказаў, што ўвогуле вітаў бы любое перамір'е на Каляды, але «помнячы пры гэтым, што яно не можа замяніць проста мір у адпаведнасці са статутам ААН і міжнародным правам».

Раней Крэмль заявіў пра аддадзены Пуціным загад аб спыненні агню па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў ва Украіне ў перыяд святкавання праваслаўнага Раства з 12 гадзін дня ў пятніцу. Гэты загад рэзка асудзілі нават расійскія «ваенкары», у некаторых з іх пайшлі нават адкрытыя абразы на адрас крамлёўскага кіраўніцтва. 

Чытайце таксама:

У Зяленскага назвалі крывадушным загад Пуціна аб «калядным перамір’і»

«Вы там …анулись …яди …аные кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Пачалася «барацьба за мір»: Пуцін даручыў Шайгу спыніць агонь на Каляды

Патрыярх Кірыл просіць пра каляднае перамір'е на паўтара дня

Каментары3

  • Суддзя ў адстаўцы
    05.01.2023
    Для кремля сейчас нет хороших решений. Кроме одного, которое они не хотят принимать. Поэтому для них вообще нет никаких решений. Только разгром, проигрыш, всемирный позор, бедность и отсталость страны в целом и населения в частности. Страна жертва военных преступников у власти. Страна жертва собственной истории.
  • Омега
    06.01.2023
    Псевдо империя под управлением кгб, которое захватило власть в рашке и Беларуси, привело своим повышением ставок к самоуничтожению. Логический конец людоедского режима.
    Жыве Беларусь!
  • Чаркашкварка
    06.01.2023
    Трапна сказана пра чарцей. Есць яшчэ адзiн такi ж чорт сiпаты, такiж пуцiнскi злачынца i саудзельнiк, свае атрымае яшчэ.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

У Стакгольме назвалі лаўрэатаў альтэрнатыўнай нобелеўкі1

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →