Прысуд у Брэсце: забітага 11 жніўня Шутава прызналі вінаватым, Кардзюкову далі 10 гадоў
25 лютага ў Брэсце вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і яго сябру Аляксандру Кардзюкову, піша Tut.by.
Суд прызнаў Шутава і Кардзюкова вінаватымі ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова — яшчэ і ў замаху на забойства асобы, у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці. Кардзюкову прызначылі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Шутову вынеслі абвінаваўчы прыгавор без прызначэння пакарання.
Абодва пацярпелыя вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый, на якіх, па версіі абвінавачвання, напалі берасцейцы, раней адмовіліся выстаўляць пазовы да абвінавачваных аб кампенсацыі шкоды.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
16 лютага ў Берасці пачаўся разгляд крымінальнай справы аб супраціве і замаху на забойства асобы, якая ахоўвае грамадскі парадак. Падзеі, якія сталі падставай для разгляду, адбыліся 11 жніўня 2020. У той дзень у Брэсце смяротна паранілі Генадзя Шутава.
Пацярпелымі прызналі вайскоўцаў з Мар'інай Горкі: капітан сіл спецыяльных аперацый Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын. Як стала вядома ў судзе, 11 жніўня іх накіравалі на ахову грамадскага парадку ў дапамогу супрацоўнікам АМАП.
Каментары