Свет3737

На сустрэчы АБСЕ Лаўроў зачапіў журналістаў у сваёй фірмовай манеры ВІДЭА

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў нахаміў аператару міжнароднага агенцтва Reuters у час пратакольнай сустрэчы на палях міністэрскага пасяджэння АБСЕ, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Інцыдэнт адбыўся перад двухбаковымі перамовамі Лаўрова і яго нямецкага калегі Франка-Вальтэра Штайнмаера 9 снежня.

Пасля пратакольнай часткі дыпламаты звычайна «дзякуюць прэсе», сігналізуючы аб заканчэнні здымкі, але ў гэты раз адзін з аператараў затрымаўся на некалькі секунд, каб адздымаць, як міністры праходзяць міма камер.

Гэта чамусьці абурыла шэфа расійскай дыпламатыі, і ён асабіста падышоў да прадстаўнікоў СМІ і звярнуўся да іх па-англійску: «Чаго вы хочаце?» («What do you want?)

Пасля гэтага Лаўроў перайшоў на рускую і, паглядзеўшы на прадстаўнікоў СМІ, дадаў: «Дэбілы…»

Гэты інцыдэнт быў зняты на камеры і ўжо моцна абурыў нямецкія СМІ, што асвятляюць ход саміту.

Як вядома, кіраўнік МЗС РФ ужо не ўпершыню адзначаецца недыпламатычнымі выказваннямі на публіцы.

Каментары37

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 10

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Пугач: Вельмі цяжка сёння ўсведамляць — што Радзіма напаўжывая

Грамадзянін Беларусі атрымаў рэальны тэрмін за спробу падпалу беларускай амбасады ў Вільні12

Турцыя нанесла ўдары па цэлях на поўначы Сірыі і Ірака4

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?18

Снапкоў пахваліўся, што беларусы цяпер зарабляюць рэкордна шмат. Падлічылі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра9

З Газы гэтай ноччу эвакуіравалі беларуску з трыма дзецьмі2

Праект, па якім знішчылі гістарычныя казармы ў Гродне, узнагародзілі ў намінацыі «архітэктурная спадчына»9

Аказваецца, Беларусь не давала тэрыторыі для нападу на Украіну. Лукашэнка сцвярджае, што гэта было нешта іншае30

«Галоўнае, каб не было гаворкі, што бацькі ўвогуле не існуе»: Васіль Дранько-Майсюк адрэагаваў на інтэрв'ю сваёй былой жонкі Валярыны Куставай50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 10

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 

Галоўнае
Усе навіны →