Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро
Селядцовы кароль — вельмі рэдкі ўлоў для гэтага рэгіёну. Рыбіну ўдалося выпадкова злавіць каля берагоў Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі, піша Daily Mail. Фота з трохметровай рыбінай выклаў Керціс Петэрсан — капітан прагулачнага судна.
Селядцовы кароль, ці інакш рэмень-рыба, лічыцца адной з самых незвычайных рыб Сусветнага акіяна. У яго змеепадобнае цела, даўжыня якога можа дасягаць 11 метраў.
Большую частку жыцця гэтая рыба праводзіць на глыбіні больш за 900 метраў і амаль ніколі не падымаецца да паверхні мора.
Іхтыёлагам вядомыя толькі 3 віды гэтых рыб.
Са старажытных часоў лічыцца, што з'яўленне селядцовага караля ў паверхневых водах з'яўляецца знакам хуткага катаклізму.
У прыватнасці, перад разбуральным землятрусам 2011 года ў Японіі на пляжы краіны вынесла каля двух дзясяткаў такіх рыб.
Таксама ў жніўні паведамлялася, што землятрус у Каліфорніі здарыўся праз 2 дні пасля таго, як непадалёк заўважылі селядцовага караля.
У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну
Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху
У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы
Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну
Каментары
адна з самых рэдкіх рыбін. занесена ў кнігу рэкордаў Гінэса, як самая доўгая з сучасных касцяных рыб.