Стваральнікі кажуць, што машына здолее развіць хуткасць да 1600 кіламетраў за гадзіну.
У Вялікабрытаніі афіцыйна пачалася зборка звышгукавога аўтамабіля Bloodhound, распрацоўшчыкі якога сцвярджаюць, што іх дзіця здолее развіць хуткасць да 1600 кіламетраў за гадзіну.
«Мы спадзяемся, што выпрабуем машыну ў Вялікабрытаніі ў канцы 2011 ці ў пачатку 2012 года», — сказаў
Калі выпрабаванні пройдуць нармальна, Bloodhound будзе дастаўлена ў Паўднёвую Афрыку, дзе на месцы аднаго з высахлых азёр будуць рабіцца спробы пабіць сусветны рэкорд хуткасці на сушы.
Для таго каб зрабіць гэта, машына павінна будзе развіць хуткасць звыш 1 228 кіламетраў у гадзіну — такую хуткасць прадэманстраваў звышгукавы аўтамабіль Thrust ў 1997 годзе.
Каментары