Усяго патроху

OnlyFans блакуе акаўнты, зарэгістраваныя у Беларусі і Расіі. Эратычная мадэль — беларуска: «Ідзе вайна, я падтрымала Украіну»

Акаунт Марыі (імя змененае па просьбе гераіні матэрыялу) заблакавалі без папярэджання. Калі стала вядома, што Беларусь і Расію могуць адключыць ад SWIFT, сэрвіс OnlyFans пачаў масава блакаваць акаунты, зарэгістраваныя ў гэтых краінах, расказвае дзяўчына.

Марыі 27 гадоў, яна ўраджэнка Беларусі. Калісьці вучылася на спецыяльнасці «сусветная эканоміка», але ўніверсітэт так і не скончыла.

«Калі мы паступалі, абяцалі, што наша спецыяльнасць атрымае адпрацоўку ў гарадах, — кажа Марыя. — Але калі я ўбачыла месцы для размеркавання — вырашыла ўніверсітэт кінуць. Мне не хацелася праводзіць два гады ў калгасе. Пасля я займалася фатаграфіяй, малявала на замову. Захапілася касплэем, рабіла фотасесіі па гульнях, «League of Legends», напрыклад.

Паціху пачала зарабляць продажам здымкаў, зарэгістравалася на Patreon. Але гэты сервіс меў кепскія ўмовы для мадэляў, кепскую тэхпадтрымку. Таму я перайшла на OnlyFans, дзе і зарабляю ўжо гады два.

Спачатку я здымалася толькі ў тэматычных фотасесіях, пасля ў бялізне, адносна нядаўна пачала здымацца ню.

Бацькі ведаюць, чым я займаюся, рэагуюць цалкам адэкватна. Фота ў касцюмах нават бабулі паказваюць. Эратычныя здымкі іх таксама не засмучаюць. Ну, ці проста яны не кажуць мне, што ім не падабаецца. Рабіць порна ў нас і незаконна, і я сама не хачу. Эратычныя фота — так, але нічога больш, дакладна». 

Марыя зарабляе наступным чынам: карыстальнік за грошы можа падпісацца на яе акаунт. Падпіска на доўгі тэрмін звычайна выходзіць танней, чым на кароткі. За гэта падпісчык атрымлівае доступ да фотаздымкаў, відэа з бэкстэйджаў, якія выкладвае дзяўчына. 

«Таксама падпісчыкам адкрываецца магчымасць перапісвацца са мной. Я магу адпраўляць ім дадатковы кантэнт у прыватныя паведамленні за асобную аплату, — тлумачыць Марыя. — Месячная падпіска ў мяне каштавала 18 даляраў, але амаль заўсёды была зніжка больш за 50%: я адмыслова ставіла вялікі кошт падпіскі, каб ляпіць зніжкі на яе, людзі зніжкі любяць. 

Але цэны бываюць зусім розныя: у нейкіх мадэляў 5-6 даляраў, у іншых і 35 бывае. Дадатковае паведамленне з фатаграфіямі ню я раблю за 200 даляраў. За гэта падпісчык атрымае вялікі фотасэт, некалькі дзясяткаў здымкаў».

Ад грошай, якія зарабляе мадэль, OnlyFans бярэ 20%, пасля як правіла трэба даплаціць за вывад сродкаў. Да мадэлі даходзіць прыкладна 70% ад сумы. Заробак выходзіць вельмі розны, кажа Марыя, бо яна шмат траціць на касцюмы, аплачвае фатографа. Дакладныя сумы дзяўчына называць не хоча, але, кажа, бывала і некалькі тысяч даляраў. 

«Але апошнія месяцы хапала толькі на арэнду кватэры і ежу, адкласці нічога не атрымлівалася. Бо і каронавірус, і вельмі шмат мадэляў з’явілася, вялікая канкурэнцыя», — тлумачыць Марыя.

26 лютага дзяўчына раптоўна даведалася, што яе акаунт больш не актыўны.

«Мне пра гэта паведаміла мая сяброўка-мадэль, яна пра блаікроўку свайго акаунта даведалася ад падпісчыкаў. Ніякіх паведамленняў ад сервіса не было, — кажа Марыя. — Пры гэтым, я сама магу зайсці ў свой акаунт, я не бачу, што ён забанены, падпісчыкі таксама могуць падпісвацца — але вывесці грошы я не змагу. Падпісчыкі атрымаць грошы назад таксама не змогуць. Усё проста застанецца OnlyFans.

Я звязвалася з тэхпадтрымкай, атрымала некалькі стандартных адказаў: разгледзім пытанне, дзякуй, што звязаліся з намі. Але рэакцыі нуль.

Наколькі я ведаю, блакуюць усіх, хто рэгістраваўся з Расіі і Беларусі. Знаёмую дзяўчыну з украінскім пашпартам, якая рэгістравалася з Расіі, таксама заблакавалі».

Дакладныя прычыны блакіроўкі Марыя пакуль не ведае. Яна мяркуе, што гэта звязана не столькі з нападам Расіі на Украіну, колькі з пагрозай адключэння расіян і беларусаў ад SWIFT. Цяпер мадэль зарэгістравалася на іншым сервісе, аналагічным OnlyFans, там абяцаюць, што блакаваць акунты не збіраюцца. 

Цікава, што некалькі месяцаў таму Марыя пераехала з Беларусі ў Расію, сёння жыве ў Маскве. 

«Я з’ехала з Беларусі, бо ў нас не вельмі прыемная палітычная абстаноўка, знаходзіцца ў краіне было нервова і трохі страшна, — расказвае дзяўчына. — Вырашыла пашукаць больш спакойнае месца. Еўропа мне не вельмі падабаецца, плюс візы, усякае такое, таму выбірала паміж Кіевам і Масквой.

Вельмі люблю Кіеў, але ў сталіцы Расіі ў мяне банальна было больш знаёмых, таму перабралася туды, Я разумела, што магчымы нейкі чарговы канфлікт у ДНР і ЛНР, але такога, каб Кіеў бамбілі — я не чакала. 

І ад таго, што цяпер адбываецца паміж Расіяй і Украінай я проста ў шоку. Усе мае знаёмыя расіяне ў шоку і ў жаху ад гэтай вайны, намагаемся хаця б неяк распаўсюджваць інфармацыю, данаціць.

Але калі браць расійскае грамадства агулам, я бачу, што хапае і тых, хто не супраць вайны. У сацсетках бачу, як знаёмыя выказваюць такую пазіцыю — у такім выпадку нават не спрачаюся з імі, проста адпраўляю ў бан. 

Я падтрымала Украіну, бо відавочна, хто агрэсар, а хто ахвяра канфлікту. Вайна ідзе на украінскай тэрыторыі, не Украіна напала на Расію, а Расія на яе. Мае сябры-украінцы пішуць, дасылаюць відэа, я бачу, што адбываецца, і вельмі спачуваю ім, хачу, каб гэта як мага хутчэй скончылася. Для мяне гэта ўсё відавочная агрэсія з боку Расіі».

Каментары

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →