Магілёўскаму актывісту было 55 гадоў.
3 студзеня ў Магілёве раптоўна пайшоў з жыцця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадскі актывіст Алесь Сілкоў.
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках, яе пацвердзіў «Позірк».
Сілкоў у мінулыя гады быў нацыянальным каардынатарам кампаніі электаральнага назірання «Права выбару», сябрам рады на сёння дэ-юрэ ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду», у пэўны перыяд — яго магілёўскім абласным каардынатарам.
У горадзе ён быў кіраўніком і адным з заснавальнікаў ініцыятывы «Грамадскі магістрат», якая ў гадавіну ўручэння гораду магдэбурскага права ўзнагароджвала асобу і ініцыятыву года ў Магілёве.
Яго неаднаразова затрымлівалі па палітычных матывах.
Каментары