Польскі лідар Браніслаў Камароўскі плануе адправіцца ў Катынь 3 красавіка, да71-й гадавіны расстрэлу афіцэраў войска Польскага пад Смаленскам, каб ушанаваць іх памяць.
Яго папярэднік Лех Качыньскі загінуў за год да таго — прэзідэнцкі лайнер з дэлегацыяй прадстаўнікоў кіраўніцтва Польшчы, якiя накiроўвалiся на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка.
У катастрофе ніхто з 96 пасажыраў і членаў экіпажу не выжыў.
Па словах дарадчыка цяперашняга прэзідэнта Томаша Наленча, Камароўскі прыбудзе ў Катынь разам са сваякамі расстраляных афіцэраў. Дарадца падкрэсліў, што менавіта 3 красавіка 1940 года пачаліся расстрэлы.
«Трагедыя ў Смаленску засланіла сабой тыя [памятныя] мерапрыемствы і з 10 красавіка пра іх не казалі. Таму прэзідэнт хоча ўшанаваць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі, — заявіў Наленч. — У тым ліку — для таго, каб выканаць катынскую місію «, перапыненую смаленскай катастрофай».
Каментары