Здарэнні

У Брэcце разгараецца новы карупцыйны скандал

Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрыманы пасярэднік у перадачы буйнога хабару, прызначанага для службовых асоб праваахоўных органаў.

Інфармацыі па новым карупцыйным скандале пакуль вельмі мала. Як высветліў «Ежедневник», аператыўнікамі быў затрыманы 55-гадовы жыхар Брэста, які з лістапада 2009 па жнівень 2010 падбухторваў двух дырэктараў буйных прадпрыемстваў да перадачы хабару службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці. У межах дамоўленасці пасярэднік атрымаў 150 мільёнаў рублёў, пасля чаго быў затрыманы.

Цікавасць у гэтай гісторыі ўяўляе тое, дырэктары якіх прадпрыемстваў заплацілі за вызваленне ад крымінальнай адказнасці. Гэта дырэктар ЗАТ «Брэстаблрапс» і генеральны дырэктар СП «Сельскагаспадарчыя паслугі».

Менавіта гэтымі прадпрыемствамі апошнім часам займаўся Камітэт дзяржаўнага кантролю, які ў жніўні апынуўся ў цэнтры контркарупцыйнай аперацыі, распачатай Камітэтам дзяржбяспекі.

Нагадаем, што падчас гэтай аперацыі быў арыштаваны начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Адамовіч.

Нягледзячы на тое, што ў МУС пакуль не выдаюць інфармацыю аб тым, для каго браў грошы пасярэднік, усе дадзеныя зноў паказваюць на КДК, які шчыльна займаўся справамі ЗАТ «Брэстаблрапс».

У свой час гэтае прыватнае прадпрыемства абавязалася пабудаваць завод па вытворчасці рапсавага алею ў Брэсцкай вобласці. Таму яно было ўключана ў дзяржпраграму развіцця галіны і атрымала дзяржзамову. Больш за тое, ЗАТ «Брэстаблрапс» атрымаў шэраг ільгот не толькі пад будаўніцтва завода, але і пад закупку ў насельніцтва рапсу. Аднак сваіх абавязальніцтваў прадпрыемства не выканала. Як заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць, «фізасобы атрымалі дзяржзаказ і заняліся замест перапрацоўкі рэалізацыяй гэтага рапсу як камерцыйная структура». КДК правёў праверку прадпрыемства і выявіў яшчэ мноства фактаў пратэкцыянізму з боку асобных чыноўнікаў.

Так, напрыклад, было выяўлена, што фірма яшчэ ў 2006 была ўключаная ў спіс перапрацоўчых прадпрыемстваў, якім з бюджэту была выдзеленая матэрыяльная дапамога для закупкі насення рапсу.

ЗАТ «Брэстаблрапс» было выдаткавана 100 мільёнаў рублёў, у той час як перапрацоўчы завод нават не пачынаў яшчэ будавацца. Рапс, вядома, быў закуплены, але ў далейшым выкарыстаны ў камерцыйных мэтах — насенне было вывезенае за мяжу.

Старшыня КДК Зянон Ломаць тады заявіў, што дзяржкантроль мае намер жорстка разабрацца з гэтым прадпрыемствам і высветліць, «на якой падставе ЗАТ было ўключана Брэсцкім аблвыканкамам у пералік дзяржзамоваў».

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў ад КДК не толькі правесці дадатковыя праверачныя мерапрыемствы па выкананні ЗАТ «Брэстаблрапс» дзяржзамовы, але і перадаць матэрыялы ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў альбо ў іншыя праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянняў кіраўнікоў прадпрыемства. Аднак нават праз два гады КДК не распачаў ніякіх дзеянняў, каб прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў ЗАТ «Брэстаблрапс».

Прычым менавіта ў той час, калі над ЗАТ «Брэстаблрапс» пачалі згушчацца хмары, на дырэктара прадпрыемства і выйшаў пасярэднік з прапановай даць на лапу каму трэба.

Цяпер у дачыненні да затрыманага пасярэдніка распачатая крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім злачынства, прадугледжанага ч.5 ст.16, ч.2 ст.431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры). Вядзецца прапрацоўка яго сувязяў з мэтай высвятлення пытання, каму ён меў намер перадаць атрыманыя 150 мільёнаў рублёў.

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →