На фестывалі ў Індыі больш за 20 чалавек пацярпелі праз раз'юшанага слана
Падчас штогадовага фестывалю ў адной з мячэцяў штата Керала ў Індыі слон накінуўся на натоўп, у выніку чаго пацярпела больш за 20 чалавек, паведаміла індыйская газета The Hindu.
На апублікаваных кадрах відаць, што на плошчы знаходзілася не менш за пяць сланоў. Адзін з іх рэзка накінуўся на людзей і схапіў хобатам аднаго з іх, пасля чаго пачаў разгойдваць у паветры.
Kerala: An elephant lost control during the annual offering at BP Angadi Mosque in Tirur, Malappuram, injuring 24 people, one critically. The incident occurred at 12:30 a.m. and caused panic among attendees, who fled the scene pic.twitter.com/ebUnVvQeCY
Пацярпелага ад слана чалавека адразу даставілі ў бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі. Астатнія 20 чалавек пацярпелі ў выніку цісканіны, якая ўтварылася праз паніку.
Several people were injured when an elephant ran amok during the annual 'nercha' festival in Tirur, Malappuram, Kerala.
Special Arrangement pic.twitter.com/fQ5ickTn9a
У каментарах у сацсетках многія пісалі, што такая рэакцыя жывёлы прадказальная, паколькі ўсё адбывалася даволі позна і слон проста стаміўся. Аднак што менавіта яго справакавала, невядома. Ёсць версія, што гэта адбылося праз ўспышкі мабільных тэлефонаў.
Каментары