Свет44

У Чадзе прадухілілі спробу дэстабілізацыі

Урад Чада заявіў, што ў сераду вечарам сілы бяспекі прадухілілі спробу дэстабілізацыі краіны. Паблізу офіса прэзідэнта ў сталіцы Нджамене чуліся стрэлы, а прылеглыя вуліцы былі перакрыты войскамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйнае фота: Edouard Takadji / AP

Прадстаўнік урада Абдэраман Куламалах сказаў, што сітуацыя цалкам пад кантролем, не ўдаючыся ў падрабязнасці таго, што адбылося. «Гэта быў невялікі інцыдэнт… усё спакойна», — сказаў ён перад відэакамерамі.

Крыніца ў службе бяспекі апісала інцыдэнт як спробу тэрарыстычнага акта. «Людзі на трох аўтамабілях атакавалі вайскоўцаў, размешчаных вакол офіса прэзідэнта, але армія іх нейтралізавала», — паведаміла крыніца на ўмовах ананімнасці.

Падзеі серады супалі з афіцыйным візітам у Нджамену міністра замежных спраў Кітая Ван І. Нядаўна ён падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Францыяй у сферы абароны. Чад шмат гадоў заставаўся партнёрам Францыі і саюзнікам Захаду ў барацьбе з ісламскімі баевікамі ў неспакойным рэгіёне Сахель у Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Чадам кіруе прэзідэнт Махамат Ідрыс Дэбі, які прыйшоў да ўлады пасля таго, як у 2021 годзе паўстанцы забілі яго бацьку, шматгадовага прэзідэнта Ідрыса Дэбі.

Багаты нафтавымі рэсурсамі Чад застаецца адной з самых бедных краін Афрыкі.

Каментары4

  • Франакку Вачумбе
    09.01.2025
    Верым, можам, пераможам
  • Дэстабілізец
    09.01.2025
    Дзе існуюць сіняпалыя "прэзідэнты" альбо нават дынастыі сіняпалых "прэзідэнтаў", там звычайна стабільнасць не прыносіць грамадзянам шчасце і дабрабыт.
  • Acab
    09.01.2025
    Патлумацьце камунянам, за каго заўзець, бяз адукацыі партыйнай прэсай ня ведаем, дзе нашыя, а дзе кепскія

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?11

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме13

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»20

«Галасуй за сваю цудоўную будучыню!» Да выбарчай кампаніі падключылі Wildberries ФОТАФАКТ9

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»9

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?11

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →