ДТЗ здарылася сёння днём на трасе «Граніца РФ — Віцебск — Гомель».
Папярэдне кіроўца Volkswagen не даў рады кіраванню, пасля чаго аўто выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з Haval. Ад удару яго літаральна разарвала на часткі.
У выніку аварыі загінуў кіроўца нямецкага аўтамабіля. Кіроўца Haval, а таксама пяцёра пасажыраў абедзвюх машын шпіталізаваныя.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.
Каментары