Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў, ці варта чакаць моцных маразоў і снегападаў на Каляды.
Паводле Дзмітрыя Рабава, у Беларусі зноў будзе пацяпленне. У прыватнасці, з 6 па 12 студзеня, надвор'е ў краіне будзе часта мяняцца, і студзень пакуль не зможа «паставіць» надвор'е на зімовыя рэйкі. Тэмпература будзе на 1-3 цяплейшая за кліматычную норму. Выпадуць ападкі розных відаў, будзе зноў ветрана, на дарогах — слізка.
У пачатку тыдня будзе воблачна з праясненнямі, у большасці рэгіёнаў рэспублікі выпадзе снег, месцамі згусціцца туман, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад -1 °C да -6 °C, днём у панядзелак слупкі тэрмометраў паднімуцца да +3 ⁰С, у аўторак — да +4 ⁰С.
Сярэдзіна тыдня таксама будзе воблачнай з праясненнямі, пройдуць ападкі. Мінімальная тэмпература ў начны час складзе -1 °C, максімальная днём — +4 °C.
У чацвер і пятніцу надвор'е не зменіцца. Уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да -6°C, днём паднімуцца да +5°C.
У выходныя дні ападкаў не чакаецца. У начны і ранішні час будзе туман. Уначы тэмпература паветра ўпадзе да -6°C, днём у суботу паветра прагрэецца да +6°C, у нядзелю — да +2°C.
Каментары