Карціна ў доме славутага акцёра ў Лос-Анджэлесе вельмі нагадвае вядомы твор Хаіма Суціна, які стаў адным з сімвалаў пратэстаў 2020 года.
Незвычайную ўважлівасць да дэталяў праявілі карыстальнікі фэйсбука. У карціне, хоць яны вісіць на заднім фоне ў ракурсе, без асаблівых цяжкасцей пазнаецца суцінская «Ева»: той жа фармат, тая ж каляровая гама, тыя ж складзеныя на грудзях рукі жанчыны.
Але як такое можа быць, калі сапраўдная «Ева», набытая Белгазпрамбанкам на аўкцыёне Sotheby’s у 2013 годзе за $1,8 мільёна, захоўваецца ў Беларусі, у карпаратыўнай калекцыі банка? Можна было б западозрыць рэпрадукцыю ці аўтарскае паўтарэнне, але больш уважлівае параўнанне карціны на фотаздымку з «Евай» паказала, што гэта вельмі падобныя, але розныя творы.
На сцяне ў доме Джэка Нікалсана вісіць «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная Хаімам Суціным каля 1929 года, праз год пасля стварэння «Евы». На ёй намалявана быццам бы іншая жанчына, яе рысы твару адрозніваюцца ад Евы, валасы больш светлыя, блуза не мае пышных рукавоў-буфаў і глыбей дэкальтавана. Нават рукі складзены інакш.
Гэта карціна большая па памеры (88,9 x 63,5 см) за «Еву» (65 x 54 см). Паводле сайта Pubhist.com, прысвечанага мастацтву, гісторыі і мастацкім творам, Нікалсан валодае арыгіналам «Жанчыны са скрыжаванымі рукамі».
Джэк Нікалсан зарэкамендаваў сябе як выдатны калекцыянер мастацтва, пачаўшы свой шлях у 1960-х гадах. У яго калекцыі прадстаўлены працы такіх выбітных мастакоў, як Пабла Пікаса, Анры Маціс, Агюст Радэн, Фернанда Батэра, Вільям-Адольф Бугро, Амедэа Мадыльяні, Рэнэ Магрыт і Энды Уорхал. Яго калекцыя засяроджана вакол твораў ХХ стагоддзя і сучаснага мастацтва, і ў 1995 годзе амерыканскі мастак Эд Руша назваў яе «адной з лепшых калекцый тут».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
Алёна Ланская расказала, як стварыла кліп з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся
-
У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей
Каментары
Пенсионеры разные! Кто-то 20 долларов покупает с пенсии, кто-то подрабатывает...
По помойка никто не роется!