Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту
А новы кіраўнік Сірыі адмовіўся паціснуць руку міністру замежных спраў Германіі Аналене Бербак — як жанчыне — падчас яе візіту з Сірыю.
Навінавы канал Almharar распаўсюдзіў фатаграфіі, на якіх міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак з-за блюра стала непазнавальнай, піша BILD.
Яе французскі калега Жан-Ноэль Баро быў апублікаваны без рэтушы побач з сірыйскімі палітыкамі і іншымі мужчынамі.
Almharar звязаны са Свабоднай сірыйскай арміяй, найбуйнейшым на сённяшні дзень апазіцыйным рухам у Сірыі, які толькі што прыйшоў да ўлады.
Таксама ў ходзе візіту новы кіраўнік Сірыі — лідар групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» Ахмед аль-Шараа (раней вядомы як аль-Джулані) адмовіўся паціснуць руку Аналене Бербак, імаверна, таму, што яна жанчына.
Ахмед Аль-Шараа на прыёме ў Дамаску працягнуў руку толькі яе французскаму калегу Жану-Наэлю Баро. Бербак ён павітаў інакш — прыклаўшы руку да сваіх грудзей. Іншыя сірыйцы таксама зрабілі падабенства паклону ў дачыненні да абодвух еўрапейскіх міністраў.
Кіраўнікі МЗС Францыі і Германіі 3 студзеня прыбылі ў Сірыю на перамовы з новымі ўладамі. «У Сірыі мы хочам дапамагчы ажыццявіць мірны пераход улады, які быў бы карысны для сірыйцаў і стабільнасці рэгіёна», — напісаў у сацыяльнай сетцы X Жан-Наэль Баро.
Каментары
Да Сыріі прыехалі якая толькі нараджаецца Лідзер Сіріі у гальштуке а гэта харам парушэнне " усіх традыцый" і нічога .