Трагедыя адбылася ў Гальскім раёне. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём загарэўся прыватны драўляны дом. Агонь у момант ахапіў памяшканне. У выніку трагедыі загінулі 5 дзяцей.
Як удакладнілі выратавальнікі, малодшай дзяўчынцы было восем месяцаў, старэйшай — восем гадоў.
Па папярэдняй інфармацыі, агонь успыхнуў з-за распальвання печы бензінам.
Бацькоў у доме ў гэты момант не было. З дзяўчынкамі была бабуля, яна выжыла.
Пяты прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй. 6 студзеня ў Абхазіі аб'яўлены днём жалобы.
Каментары