Грамадства99

Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава

«Абсурдна сцвярджаць, што платформа або яе ўласнік нясуць адказнасць за злоўжыванні на гэтай платформе».

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

Вось яго поўны тэкст:

«Telegram выконвае законы ЕС, уключаючы Закон аб лічбавых паслугах — яго мадэрацыя адпавядае галіновым стандартам і пастаянна ўдасканальваецца.

Генеральнаму дырэктару Telegram Паўлу Дураву няма чаго хаваць, і ён часта падарожнічае па Еўропе. Абсурдна сцвярджаць, што платформа або яе ўласнік нясуць адказнасць за злоўжыванні на гэтай платформе.

Амаль мільярд карыстальнікаў па ўсім свеце выкарыстоўваюць Telegram як сродак зносін і крыніцу важнай інфармацыі.

Мы чакаем скарэйшага вырашэння гэтай сітуацыі. Telegram застаецца з усімі вамі».

Нагадаем, 24 жніўня ў Францыі затрымалі стваральніка Telegram Паўла Дурава, калі той прыляцеў у Парыж з Азербайджана на сваім прыватным самалёце.

Як тлумачаць французскія медыя, прычына затрымання ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем Telegram, а ў самім мэсэнджары няма мадэрацыі. Гэта ў вачах французскіх праваахоўнікаў робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, злачынстваў, звязаных з педафіліяй, і махлярства.

Каментары9

  • guardosoff
    25.08.2024
    Але так то не працуе, вольнасць для усiх цi не для каго...
  • Швед
    25.08.2024
    барадзед , гэта толькі вярхушка або ніз айсберга. Любы крымінал зараз робіць справы праз тэлеграм. Тая ж самая нарката. Існаванне падобнай платформы галаўная боль для любой нармальнай дзяржавы.
  • ...
    25.08.2024
    Швед, і для ненармальнай таксама: вольныя медыя, прыватныя перапіскі

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →