Спорт33

«Дзе сто грамаў?» Як Мінск атрымаў правядзенне чэмпіянату свету па хакеі

Экс-трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў у падкасце «Хоккейная варка» расказаў, як Мінск атрымаў права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Яго расповед пераказвае «Трыбуна».

Рэне Фазель і Аляксандр Лукашэнка

— Як Беларусь узяла чэмпіянат свету з нулём арэн?

— Я да гэтага часу не веру, што ў нас ён быў. Я часта ўспамінаю гэты момант. Да нас упершыню едзе Рэнэ Фазель (старшыня Міжнароднай федэрацыі хакею. — НН). Мяне пытаецца тагачасны кіраўнік нашай федэрацыі Уладзімір Навумаў, як будзем яго сустракаць.

— Адказваю: макароны, віно чырвонае і рыба якая-небудзь. Ну, калі ён са Швейцарыі, што ён будзе есці? Але на ўсякі выпадак патэлефанаваў Уладзіславу Траццяку (вядомы ў мінулым савецкі хакеіст, а потым спартыўны чыноўнік — НН). І ён мне кажа: «Фазель любіць гарэлку, добра прасмажанае мяса, бульбу і лазню». І мы ўсё распісалі ад пачатку да канца. Добра, што ўдакладніў. У Навумава ўсё было распісана.

Сустракаем. Убачыліся. Фазель кажа: «Нешта вы мяне не па-руску сустракаеце». Думаю, што ўжо не так. А ён: «Дзе сто грамаў?» Мы не разгубіліся, выходзяць дзяўчынкі, выносяць хлеб-соль і гарэлку. Секунда!

А як мы рабілі прэзентацыю. Напэўна, нельга расказваць. Але ўжо шмат часу прайшло.

Раптам у нас з'яўляюцца арабы, нейкая арэна ў арабскім стылі. Паставілі макет нейкага 10-га тысячнага арабскага катка. І Навумаў расказвае, як у нас у Мінску будуць стаяць два менавіта такія каткі.

Я думаю: нават неяк брыдка, не ўзгоднена ні з кім. А Навумаву — усё роўна: якая розніца, калі нам патрэбен чэмпіянат свету? Падман? Ды і што. Ён проста прыдумаў два каткі. Узяў недзе макеты гэтыя. Ну добра.

Потым паехалі ў лазню, да масажыста. Пасля вырашылі, што ідзём на наступны дзень да Лукашэнкі. У апошні момант усё памянялася і я не пайшоў — застаўся ў машыне. Потым з'ехалі ў аэрапорт. На сустрэчы ў Мінску ўсё было распісана. Я здзівіўся.

Але, канешне, як нам далі гэты чэмпіянат свету? У нас нават катлавана не было. Гэта нерэальна, — сказаў Захараў.

Каментары3

  • маленькая архітэктарка це мры
    12.09.2024
    "Паставілі макет нейкага 10-га тысячнага арабскага катка. І Навумаў расказвае, як у нас у Мінску будуць стаяць два менавіта такія каткі."

    то-та думаю - чаму не затрымалася ў канторы (дзяржаўнай дарэчы), якая робіць такія каткі
  • арабскі каток
    12.09.2024
    дык а чэмпіянат быў ці не? бо нешта праспала
  • Янка
    12.09.2024
    Беларусь - багатая і шчодрая на бюджэтныя выдаткі краіна, калі справа ідзе аб цацках Лукашэнкі. А Фазэль - звычайны хакейны функцыянер, абсалютна беспрынцыпны і з вялікай прагнай грошаў. Як і Чэферын

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →