Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА
Украінская паліцыя за ноч знайшла 28-гадовага крымінальніка Вадзіма Далаценку.
А калі прыйшлі з ператрусам па месцы пражывання Далаценкі, то знайшлі зброю і, папярэдне, наркотыкі.
Цяпер у яго ўжо чатыры крымінальныя артыкулы — бо раней крымінальнаму аўтарытэту выставілі падазрэнне ў хуліганстве і вымагальніцтве.
Нагадаем, жыццё аўтарытэта Вадзіма Далаценкі кардынальна змянілася пасля таго, як ён падрэзаў на дарозе бацькоў ветэрана баявых дзеянняў, удзельніка абароны Бахмута Анатоля Ганчарэнкі.
Ганчарэнка заступіўся за іх, і тады Далаценка пры сустрэчы збіў вайскоўца і прымусіў яго выбачацца на камеру.
Чытайце: У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца
Цяпер украінская паліцыя зрабіла прыблізна тое самае — на новых відэа можна ўбачыць жорсткае затрыманне крымінальнага аўтарытэта, а пасля і ягоныя прабачэнні перад «усім украінскім народам».
Вадзіму Далаценку пагражае да 12 гадоў зняволення. На момант інцыдэнту ён ужо знаходзіўся пад умоўным тэрмінам.
Каментары
Спачатку ні да " Закон Права" да крымінала законазлодзееў..працяг масштабаваны пад час "2020"