Грамадства88

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі

Блогер з Вялікабрытаніі Уіл Эгертан быў проста марай беларускай прапаганды. Зрэшты, нешта пайшло не так, і цяпер ён піша ў блогу, што не гатоў з'язджаць з Беларусі, але не можа атрымаць ДНЖ. Ён запусціў флэшмоб «Дайце хлопцу ДНЖ».

Уіл Эгертан. Фота з яго інстаграма

Уіл Эгертан называе сабе амбасадарам салатавага колеру (ён заўсёды з’яўляецца ў роліках у адзенні кіслотнага колеру) і вядзе блогі ў тыктоку і інстаграме пад нікам willeggerton. У першай сацыяльнай сетцы на два яго акаўнты агульна падпісана 645 тысяч чалавек, у другой — больш за 11 тысяч. Сярод падпісчыкаў ёсць беларускія прапагандысты і дэпутаты.

Хлопцу 25 гадоў, ён нарадзіўся ў Манчэстары, ва ўніверсітэце Бірмінгема вывучаў рускую мову. Блогер актыўна вандруе па розных краінах, але асаблівую ўвагу надае постсавецкім — быў, напрыклад, у Кыргызстане, Казахстане, Узбекістане, Украіне, Арменіі, Расіі і іншых.

У сваіх роліках ён ніколі не падымае нейкія палітычныя тэмы — наадварот, звычайна ўсім захапляецца і распавядае пра мясцовыя славутасці ці частуецца нацыянальнымі прысмакамі. У Беларусі Уіл гуляў па Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсту, Віцебску, Слоніму. Ён еў у Баранавічах «лодачкі» ды ганяў у Рагачоў — «на святую зямлю згушчонкі». А таксама глядзеў футбол на «Дынама» і піярыў мерапрыемства Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Апошняе яго відэа прысвечана таму, як блогер набыў модны плоскі круасан неверагодных памераў.

У чэрвені Эгертан нават паспрабаваў вучыць беларускую мову:

— Я шкодны англасакс і мяне хутка дэпартуюць. І калі я пачну размаўляць на беларускай на мяжы, можа, памежнікі заблытаюцца і падумаюць, што я беларускі хлопец.

Шчыра кажучы, асаблівых поспехаў у яго не было. Пачаў Уіл з простага — «Прывітанне».

— «Привет, Таня?!». Хто такая Таня, блін?!

@willeggerton_new загуглите имена детей Маска, если не знаете о чем я #языки #учимязыки #сложно #учисьвтикток ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Сёлета брытанскі блогер прыязджаў у Беларусь некалькі разоў. Упершыню Уіл з'явіўся ў Мінску ў маі па бязвізе. Тады блогер правёў у краіне 31 дзень замест дазволеных 30 дзён. Пасля чаго ён паляцеў у Казахстан, але ў хуткім часе вярнуўся назад. У ліпені хлопец ненадоўга злятаў у Турцыю, але зноў жа вярнуўся ў Мінск. З таго часу Уіл знаходзіцца ў Беларусі.

Як гэта магчыма легальна? У краіне, дзе «часам не да законаў», калі-некалі здараюцца цуды, асабліва калі гэтымі цудамі пачынаюць займацца вялікія чыноўнікі.

@willeggerton_new внж? #страны #иностранец #весело #путешествия ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Уіл у адным з відэа звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова і папрасіў дапамагчы з дакументамі. Канечне, такую шыкоўную нагоду беларуская прапаганда не магла прапусціць.

Кубракоў запрасіў замежніка на асабістую сустрэчу. «Папулярны блогер з Вялікабрытаніі, які прыехаў у Беларусь па бязвізе, апублікаваў у сацыяльнай сетцы відэаролік, у якім папрасіў у кіраўніка ведамства садзейнічання ў падаўжэнні тэрміна знаходжання ў нашай краіне. Іван Уладзіміравіч, убачыўшы зварот, не мог пакінуць яго без увагі. Праз лічаныя гадзіны госць рэспублікі ўжо ўваходзіў у кабінет міністра», — паведаміла прэс-служба ведамства.

Эгертан і Кубракоў. Скрыншот відэа МУС

Для сустрэчы з міністрам блогер не стаў нават пераапранацца. Ён з'явіўся ў міністэрстве ў тым адзенні, у якім ходзіць звычайна — кароткіх шортах і майцы, якая падкрэслівала яго мускулы. Але журналістка «СБ. Беларусь сегодня» знайшла апраўданне гэтаму парушэнню дрэс-кода: «Каму патрэбныя фармальнасці, калі сустрэча атрымалася такой душэўнай?».

Іван Кубракоў літасціва дазволіў брытанцу заставацца ў Беларусі да сярэдзіны верасня і загадаў падначаленым аформіць неабходныя для гэтага дакументы.

У хуткім часе гэты тэрмін скончыцца — і блогер зноў шукае дапамогі праз сацыяльныя сеткі. Шэсць дзён таму паспрабаваў запусціць у тыктоку флэшмоб «Дайце хлопцу ДНЖ» — на відэа розныя дзяўчаты і хлопцы весела крычаць гэтую фразу. Ролік набраў больш за 731 тысячу праглядаў і каля 101 тысячы лайкаў. Але ў гэты раз Кубракоў чамусьці яго не заўважыў. Нягледзячы на тое, што брытанец кажа, што зразумеў: яго месца — у Беларусі.

— Я звяртаюся да беларускіх уладаў. Я дакладна разумею, што ДНЖ не даюць па пстрычцы пальцаў. Але калі ўсё ж ёсць любая магчымасць даць гэтаму хлопцу ДНЖ, я буду вельмі ўдзячны. Я нават дзеля гэтага перастану змешваць усё вакол са згушчонкай.

Блогер прасіў не толькі рэпосціць відэа, але і тэгаць у каментарыях афіцыйны акаўнт МУС Беларусі. У тыктоку ўжо пачаліся з’яўляцца першыя відэа ў падтрымку Уіла.

@willeggerton_new Беларусь, спасибо . спасибо, что показали меня что такое гостеприимство, и дружба. я тут только 3.5 месяца, но как будто я вас знаю всю мою жизнь…я действительно не хочу уезжать, но если все так придется…спасибо за теплые воспоминания. любая ваша помощь будет очень высоко оценена ДАЙТЕ ХЛОПЦУ ВНЖ! #страна #путешествие #дружба #воспоминания ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

У інстаграме хлопец зладзіў тэматычную фотасесію: намаляваў на твары брытанскі і афіцыйны беларускі сцягі, а таксама па чарзе ўкруціўся ў сцягі двух краін. Уіл напісаў:

«Мінск, дзякуй за цёплыя ўспаміны і цёплы прыём. Адзін з найлепшых гадоў у маім жыцці і ўсё дзякуючы вам… Мільён разоў дзякуй, што вы тут і сочыце за ходам маёй справы, сочыце за маімі вандроўкамі. Я не гатовы з'язджаць, не хачу, але калі ўсё ж такі давядзецца, дзякуй за ўсё. Мінск, ты назаўсёды застанешся ў маім сэрцы».

А пакуль Уіл рыхтуецца да сустрэчы з фанатамі, якая адбудзецца 13 верасня — абяцае разыграць 5 літраў згушчонкі.

Застаецца толькі спадзявацца, што Кубракоў падчас асабістай сустрэчы паспеў растлумачыць брытанцу парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у Беларусі.

Каментары8

  • Огонек
    13.09.2024
    В следующий раз Кубракова пусть попросит, чтоб, когда загребут на Окрестино, телефон оставили. Пусть стримы ведёт. Может тогда до этих *не слишком умных* любителей съездить из демократии в диктатуру что-то начнёт доходить
  • Ганьба
    13.09.2024
    Смешны хлопчык - але неўзабаве апынецца брытанскім шпіёнам.
  • Зигмунд нефрейд
    13.09.2024
    Фрик

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →