Свет

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Былы топ-менеджар ЮКАСа адхіліў абвінавачванні паплечнікаў Аляксея Навальнага, якія выпусцілі расследаванне, што бізнэсовец замовіў напад на палітыка Леаніда Волкава ў Вільні, піша «Медуза».

Леанід Неўзлін, фота Navalny.com

«Па-першае, я не маю дачынення да якіх бы там ні было нападаў на людзей ні ў якой форме. Па-другое, падрабязна абмяркоўваць дэталі гэтага згатаванага ў Маскве «зліва» я не бачу асаблівага сэнсу. Няхай спачатку ацэнку гэтым так званым «матэрыялам» дасць незалежнае следства і, калі следства палічыць неабходным, то і суд у дэмакратычнай краіне», — сказаў ён.

Неўзлін назваў абвінавачванні ў свой адрас абсурднымі. Бізнэсовец адзначыў, што довады ягонага дачынення да нападу на Волкава «відавочна былі атрыманыя прадстаўнікамі ФБК непасрэдна з Масквы». Пры гэтым ён спаслаўся на тое, што першымі перапіску Неўзліна, якая легла ў аснову расследавання паплечнікаў Навальнага, апублікаваў расійскі прапагандысцкі тэлеканал RT.

Бізнэсовец сцвярджае, што не мае дачынення да расійскай палітыкі і апазіцыі. Паводле яго слоў, ён займаецца грамадскай і выдавецкай дзейнасцю ў Ізраілі, а таксама дапамогай Украіне. Неўзлін абвінаваціў паплечнікаў Навальнага ў тыражаванні «маскоўскіх зліваў«, якія, па яго ацэнцы,» цалкам адпавядаюць ключавым наратывам пуцінскай прапаганды» ў тым ліку аб 1990-х гадах і алігархах.

«Уся апошняя дзейнасць ФБК цалкам вытрыманая ў рамках крамлёўскай інфармацыйнай палітыкі і адпавядае пастаўленым у спецслужбах РФ задачам. Для ФБК, мяркуючы па іх заявах і дзеяннях, вайсковая параза РФ і яе імаверны распад, разам з катастрофай пуцінскага рэжыму, яго агентурных сетак на Захадзе і апусташэннем шматлікіх кашалькоў Крамля — гэта найгоршы сцэнар», — кажа ён.

Паплечнікі Навальнага абвінавацілі Леаніда Неўзліна ў тым, што ён замовіў замах на палітыка Леаніда Волкава ў Вільні, а таксама датычны да арганізацыі нападаў на дырэктара ФБК Івана Жданава ў Жэневе і жонку эканаміста Максіма Міронава Аляксандру Петрачкову ў Аргенціне.

Да гэтай высновы яны прыйшлі ў выніку расследавання на аснове інфармацыі, дадзенай Андрэем Матусам. Аўтары расследавання называюць яго» «рашальнікам» і чалавекам з сувязямі ў расійскіх праваахоўных органах. Матус сцвярджае, што ў апошнія гады працаваў на Міхаіла Хадаркоўскага — сябра і бізнэс-партнёра Неўзліна.

Хадаркоўскі заявіў, што валодае звесткамі аб нападах на Волкава, Жданава і Петрачкову толькі з адкрытых крыніц. Каментуючы абвінавачванні ў адрас Неўзліна, ён адзначыў, што схіляецца да версіі пра тое, што «гэта фсбэшная правакацыя і фэйк».

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →