Усяго патроху

У Беларусі ёсць лімузін Volvo з картэжу кіраўніка ГДР Хонэкера

Унікальную машыну выставілі на продаж у Беларусі. Яе ўладальнік расказаў выданню «Першы», што гэты Volvo некалі быў у картэжы кіраўніка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі Эрыха Хонэкера! Улічваючы малы тыраж, гэтых машын засталіся адзінкі ў свеце. Як гэты рэдкі аўтамабіль трапіў у Беларусь?

В Беларуси есть лимузин Volvo из кортежа главы ГДР Хонеккера

Лімузін Volvo 264 TE 1978 года выпуску. 2,7-літровы бензінавы рухавік, аўтамат, поўны прывад. 150 тысяч кіламетраў прабегу. На сайце аб'яў яго выстаўлялі за 8300 даляраў. Стан, вядома, патрабуе ўкладанняў. Але ў выдатным стане такую машыну ў Германіі прадаюць сёння за 30 тысяч даляраў.

А знайсці падобныя ў продажы можна вельмі рэдка. Усяго было выпушчана 335 штук такіх лімузінаў. Выпускалі іх з 1977 па 1983 гады. І большасць з іх купілі для кіраўніцтва тады камуністычнай Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама для спецслужбаў гэтай краіны. Лідар ГДР Эрых Хонэкер ездзіў на падобным лімузіне.

А гэты «беларускі» адкуль?

Карэспандэнт «Першага» звязаўся з уладальнікам лімузіна Сяргеем, каб высветліць яго гісторыю. Аказалася, што ў яго некалькі рэдкіх аўтамабіляў. Ён расказаў, што купляў Volvo 264 TE ў Расіі ў былога генерала КДБ.

Семиместный лимузин от Volvo 1978 года

Сямімесны лімузін ад Volvo 1978 года

«Ён казаў, што ў савецкія часы служыў у Германіі, а гэты аўтамабіль быў картэжы суправаджэння Хонэкера. А пасля аб'яднання Германіі (пасля 1990 года), быў вывезены ў Расію», — расказаў Сяргей.

Так машына і была ў Расіі, пакуль прыкладна гадоў 7 таму Сяргей яе не выкупіў. Аднак да аднаўлення справа не дайшла, кажа ўладальнік, таму што ён быў заняты іншымі, яшчэ больш рэдкімі аўтамабілямі. У выніку ён нават выставіў машыну ў продаж, але цяпер, кажа, патрэба ў гэтым адпала, знайшоўся чалавек у Брэсце, які зоймецца яе аднаўленнем.

Войдёт не в каждый гараж

Увойдзе не ў кожны гараж

Сяргей праехаў на ёй літаральна некалькі разоў.

«Адчуванне — як карабель. Вядома, гэтая машына ўладкаваная для камфорту задніх пасажыраў. Пра яе мінулае ў спецслужбах сведчаць нейкія мікрафоны, якія ёсць ззаду. Я, калі шчыра, нават не разбіраўся, што за яны», — расказаў Сяргей.

На фота машына, вядома, выглядае сумна, доўга стаяла. Сяргей кажа, што не ўваходзіла ў гараж. Але ён запэўнівае, што перспектывы на аднаўленне ў яе ёсць.

В 1970-х эта машина выглядела монументально

У 1970-я гэтая машына выглядала манументальна

Што вядома пра гэтыя аўтамабілі

У тыя гады Швецыя лічылася нейтральнай краінай. Магчыма, таму і звярталі ўвагу на яе аўтапрам розныя камуністычныя рэжымы. Першыя экзэмпляры Volvo 264 TE былі вырабленыя ў Швецыі. А потым знакамітая кампанія Bertone ў Італіі выпусціла 335 такіх лімузінаў. Большасць былі чорнымі або цёмна-сінімі.

Два дополнительные кресла раскладываются перед задним диваном

Два дадатковыя крэслы раскладаюцца перад заднім сядзеннем

Вядома, што падобны лімузін быў у караля Швецыі Карла XVI Густава. Але большасць усё ж паехала для партыйнай і дзяржаўнай эліты Усходняй Германіі.

264TE (расшыфроўваецца Top Executive) быў створаны на базе Volvo 264. Машыну падоўжылі да 5,6 метраў. Салон стаў сямімесным. У стандартнай камплектацыі стаяў бензінавы рухавік 2,7 V6. Для ўрадавых мадэляў было спецабсталяванне — рацыя, сіні маяк, халадзільнік, прылады для праслухоўвання.

Абіўку салона зрабілі з нязвыклага плюшу. Усходнегерманскія кіраўнікі не хацелі скуру, таму што яна была падобная да «плебейскага» скурзаму, распаўсюджанага тады ў аўто гэтай краіны.

Видно, какие мягкие кресла

Відаць, якія мяккія крэслы

На задніх сядзеннях былі рэгуляваныя свяцільнікі для чытання, а таксама рэгулятар гучнасці гуку касетнай магнітолы. Дадаткова можна было заказаць фіранкі і тэлефон.

А яшчэ быў Volvo 264 TE landaulet — гэта версія такога лімузіна з адкідным верхам. Для парадаў.

Volvo 264 TE landaulet

Volvo 264 TE landaulet

Дарэчы

У калекцыі Сяргея ёсць яшчэ адзін аўтамабіль Volvo. Таксама даволі рэдкі, таму што яго называюць адным з самых няўдалых аўто гэтай маркі. Гэта мадэль 66 GL. Такіх малалітражак было выпушчана больш за 100 тысяч штук у 1975—1980 гадах. Але засталося іх вельмі мала.

Малютка Volvo 66 GL

Малы Volvo 66 GL. Гэтая машынка была для простых людзей. Яе стварылі на базе DAF, калі Volvo выкупіла большую частку акцый легкавога аддзялення гэтай кампаніі

Каментары

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →