З Беларусі ў Турцыю экстрадзіравалі мужчыну, якога шукалі за забойства
У Беларусі грамадзяніна Турцыі затрымалі за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, а таксама парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі нашай краіны.
Пазней было ўстаноўлена, што 32-гадовы мужчына абвешчаны ўладамі сваёй краіны ў міжнародны вышук за наўмыснае забойства з ужываннем агнястрэльнай зброі і незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Па выніках разгляду просьбы аб выдачы, якая паступіла з Турцыі, для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Генеральнай пракуратурай прынята рашэнне аб яго экстрадыцыі на радзіму. Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Каментары