Здарэнні1414

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Інтэрнаўты падзяліліся ў меркаванні, хто больш вінаваты ў трагедыі.

Наступствы аварыі. Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама

7 верасня на скрыжаванні вуліц Лазарэнкі і Бурдэнкі ў Магілёве адбылася смяротная аварыя. 44-гадовы кіроўца буса Ford паварочваў налева і не саступіў дарогу матацыклісту на Yamaha. У выніку сутыкнення байкер загінуў на месцы здарэння.

Кіроўца буса з’ехаў, але яго хутка знайшлі. На момант затрымання ён быў п’яны. Ён патлумачыў, што ўжыў алкаголь ужо пасля аварыі, гэта версія цяпер правяраецца.

Загінулы байкер — 27-гадовы інспектар магілёўскай абласной ДАІ Мікіта Аляксандравіч Ісачкоў. Пра яго смерць без пазначэння абставінаў напісала міліцэйская газета «На страже».

Мікіта Ісачкоў разам з жонкай Вольгай. Фота lenadm-mogilev.gov.by

Чытайце: Загінуў інспектар магілёўскай абласной ДАІ. Яму было 27 гадоў

«Люстэрка» знайшло ў адной з суполках «Укантакце» пацвярджэнне таго, што ў аварыі загінуў менавіта ён. Карыстальнік Аляксандр Ісачкоў напісаў, што загінуў яго сын.

Тое, што памерлы байкер — супрацоўнік міліцыі, пацвердзіла і крыніца «Нашай Нівы».

У суполцы «Укантакце», дзе абмяркоўвалася аварыя, паспрабавалі падлічыць, з якой хуткасцю ехаў матацыкліст.

«Чэл за тры секунды праехаў больш за 120 метраў. Гэта больш за 100 км/г. І потым кажуць, што кіроўца не прапусціў… Шкада хлопца, але кожны сам выбірае, як яму жыць», гаворыцца ў самым залайканым каментары.

Мяркуючы па тым, як ён пралятаў дарожныя слупы, можна меркаваць, што Yamaha рухалася з перавышэннем. Дакладную лічбу вызначыць экспертыза, але, хутчэй за ўсё, хуткасць матацыкла складае 80—100 км/г. 

Каго прызнаюць вінаватым? Раней у падобных сітуацыях, калі аўтамабіль паварочвае налева і не прапускае сустрэчны транспарт, адназначна прызначалі вінаватым таго, хто не саступіў дарогу. Пасля практыка змянілася. У Беларусі няма прэцэдэнтнага права, але пасля кейса Аляксандра Глеба законы сталі трактаваць іначай.

Нагадаем, у 2004 вядомы футбаліст трапіў у аварыю — на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа яго «Аўдзі» паварочвала налева і не саступіла дарогу BMW, які ляцеў насустрач. Пасажыр BMW загінуў.

Было вызначана, што Глеб не мог бачыць сустрэчны аўтамабіль, які ехаў з відавочным перавышэннем хуткасці, а значыць, ён не вінаваты.

Цяпер у большасці выпадкаў вінаватым у падобных аварыях прызнаюць таго, хто значна перавышае хуткасць. Асабліва часта такое здараецца з матацыклістамі. Фармальна у іх перавага, але кіроўцы, якія паварочваюць налева, проста не маюць магчымасці ўбачыць, як на касмічнай хуткасці да іх набліжаецца матацыкл.

Аднак у магілёўскай сітуацыі прыярытэтным можа стаць тое, што кіроўца буса быў п’яны.

Па факце здарэння завялі крымінальную справу.

Каментары14

  • Кіроўца кабылы
    13.09.2024
    Хоць на кані, хоць на асле, хоць тройчы цвярозы, але пры павароце налева не саступіў сустрэчнаму руху, значыць вінаваты. І не мае значэння слімак там паўзе, арба ці маленькі балід.
  • 13.09.2024
    Так та яно так . Але ў краіне " не да законаў " гэта працуе ня заўсёды . Калі можна забіць чалавека і атрымаць за гэта дзяржаўную ўзнагароду, чаму нельга налева па першай чарзе ?
  • Вінаватыя абодва
    13.09.2024
    Кіроўца кабылы, зразумела ж, кіроўца, што павяртае налева, павінен прапусціць сустрэчных, але калі тытпрымаеш рашэнне аб тым, ці перагкодзіць каму твой манеўр - ты павінен ацаніць хуткасць аб'екта. Слімак за 200 метраў не дапаўзе, пакуль ты будзеш рабіць манеўр, а балід - самі бачылі. Таму віна кіроўцы буса - што быў п'яны, таму адэкватна не ацаніў хуткасць матацыкла, а віна матацыкліста - ляцеў, што дурны, там, дзе гэта забаронена.

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →