Свет2020

У Польшчы ў доме ў ксяндза знайшлі мёртвага мужчыну ў кайданках і стрынгах. Святар спаў побач у касцюме трусіка

У скандал трапіў вікарый з невялікага польскага гарадка Дробін. Кажуць, ён праводзіў шумныя вечарынкі, адна з якіх скончылася трагедыяй.

У Дробіне, што ў Мазавецкім ваяводстве, здарыўся скандал. 7 верасня ў доме ў мясцовага каталіцкага святара знайшлі мёртвага 29-гадовага мужчыну. 

Мёртвага чалавека знайшлі ў ложку ў ксяндза — ён быў у адных скураных стрынгах, а яго рукі былі прыкаваныя да ложка кайданкамі. Побач у крэсле спаў п'яны ксёндз у касцюме трусіка, піша Wprost.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што ксёндз часта ладзіў шумныя вечарынкі, якія працягваліся ўсю ноч. Гараджане па вечарах часам сустракалі п'яных святароў у кампаніі жанчын.

Ёсць версія, што ў той злапомны вечар у парафіяльным доме была эратычная вечарынка. Паведамляецца, што ў крыві ў мёртвага мужчыны знайшлі сродак для патэнцыі. Ускрыццё ўжо правялі, аднак прычыну смерці не называюць. Вядома толькі, што мужчына хварэў на сардэчна-дыхальную недастатковасць.

Паліцыя высвятляе ўсе абставіны справы. Пракуратура ўжо апытала сведак — хатнюю прыслужніцу і самога вікарыя. Абвінавачванні пакуль нікому не выстаўленыя.

Плоцкая дыяцэзія пачала сваё дысцыплінарнае расследаванне, матэрыялы будуць падрыхтаваныя для перадачы ў Ватыкан. Святар часова адхілены ад служэння да высвятлення ўсіх абставін. У дыяцэзіі адзначылі, што біскупу не паступалі скаргі на непрыстойныя паводзіны ксяндза.

Каментары20

  • ну
    12.09.2024
    і пасля гэтага нехта будзе казаць, што святары не гвалтуюць хлопчыкаў. колькі ўжо шэсцяў супраць гвалту праходзіла ў Польшчы. усё адно знаходзіцца шмат тых, хто абяляе ксяндзоў-вычварэнцаў
  • Хо
    12.09.2024
    Ходите в церковь, верующие, да простят вам ксендзы и попы все ваши грехи😁
  • Жертва аборта
    12.09.2024
    Уже давно пора отменить этот идиотский целибат для священников.
    В нем нет никакого религиозного смысла, просто атавизм средневековой бюрократии

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →