Грамадства33

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

«Наша Ніва» пагутарыла з Аленай (імя змененае), якая вызвалілася па памілаванні з жаночай калоніі №4.

Памілаванне

Алена расказвае, што ўпершыню пачула пра шанец выйсці датэрмінова за некалькі тыдняў да вызвалення. Тады ў калонію прыехалі з Генеральнай пракуратуры:

«Мяне знялі з вытворчасці і накіравалі пагутарыць з чалавекам з пракуратуры. Ён сказаў, што калі напішу заяву на памілаванне, то ёсць магчымасць выйсці раней, але ён мне не даваў гарантый. Мне далі паперу, ручку і прадыктавалі тэкст у вольнай форме — зварот на імя Лукашэнкі і хадайніцтва аб памілаванні. Я магла адмовіцца, то-бок гэта не было прымусова, ён звяртаўся з прапановай.

Ішоў час, нічога не адбывалася. І потым мяне выклікала начальніца атрада, каб я тэрмінова падрыхтавала стандартныя дакументы, якія патрэбныя для памілавання — прысуд і апеляцыйнае рашэнне. Тады я зразумела, што калі ўжо кудысьці адпраўляць мае дакументы, то ёсць нейкі прагрэс».

Каб чалавека памілавалі, у калоніі мусіць прайсці адпаведная камісія, але Алена так і не даведалася, калі яна адбудзецца. Жанчына мяркуе, што камісію, хутчэй за ўсё, правялі без яе ўдзелу. Ёй не называлі ніякіх дат, калі яе вызваляць, проста аднойчы прыйшлі і сказалі збіраць рэчы.

Калі вызваляліся памілаваныя да 3 ліпеня, іх прасілі не расказваць суседкам пра тое, што была прапанова напісаць такое хадайніцтва. Але перад наступнымі вызваленнямі інфармацыю перасталі хаваць, і ў калоніі сталі актыўна абмяркоўваць, каму прапанавалі напісаць заяву.

Што з Калеснікавай?

Нядаўна з’явілася інфармацыя, што Марыя Калеснікава, якая цяпер знаходзіцца ў жаночай калоніі, адчувае сябе вельмі дрэнна і важыць усяго 45 кілаграм. Алена не ведае, ці гэта насамрэч так. Яна разглядае гэтыя заявы як крык па дапамогу, які можа мець пад сабой сур’ёзны падмурак.

Яна адзначае, што зняволеныя ў калоніі толькі абменьваюцца чуткамі пра Калеснікаву — адміністрацыя не кажа нікому, дзе цяпер Марыя:

«Напрыклад, дзяўчына трапіла ў ШІЗА і чула прозвішча Калеснікавай на пераклічцы. А потым нехта казаў, што ў ШІЗА Марыі няма і, магчыма, яе перавялі ў ПКТ. Нехта сутыкаўся з ёй у медчасці. Але адміністрацыя не кажа, у якім стане цяпер Калеснікава.

Часам у калоніі абвяшчаюць раптоўнае «ваеннае становішча», калі ўсіх зняволеных зачыняюць у памяшканнях атрадаў. У такі час, напрыклад, можа прыехаць праверка ці нейкі важны госць. І пару разоў падчас «ваеннага становішча» бачылі хуткую дапамогу — ёсць здагадкі, што гэта Марыю вазілі ў бальніцу ці да яе прыязджалі медыкі».

Раздрукоўкі інфармацыі пра канфлікты ў апазіцыі

У апошнія месяцы распаўсюджваюцца звесткі, быццам у калоніях палітвязням дэманстравалі раздрукоўкі інфармацыі пра канфлікты ў дэмакратычных сілах ці нават скрыншоты такіх сварак. Алена кажа, што ёй нічога такога не паказвалі.

Яна расказвае, што інфармацыю пра апазіцыю часам можна было ўбачыць па «Вектары» — унутраным тэлебачанні калоніі:

«Там паказваюць шмат ідэалагічных сюжэтаў. У асноўным іх бяруць з дзяржаўных тэлеканалаў, але гэта могуць быць і ўласныя сюжэты. Калі нехта з дзяўчат, якія вызваліліся з калоніі, даваў інтэрв’ю, на «Вектары» маглі паказаць абвяржэнне — маўляў, яна кажа, што ёй было дрэнна, але яна хлусіць».

Алена была сведкай таго, як некалькі палітзняволеных удзельнічалі ў запісе прапагандысцкіх інтэрв'ю для дзяржаўных каналаў — гаворка пра Дар’ю Лосік і яшчэ некалькіх жанчын.

«Бывала, што чалавека, якога здымалі, вадзілі па пэўных месцах, а іншым асуджаным не дазвалялі туды хадзіць. Напрыклад, калі хочуць нешта зняць у клубе, там у гэты момант будзе толькі здымачная група і чалавек, якога здымаюць. Ці калі трэба было запісаць чалавека ў памяшканні атрада, усіх астатніх адтуль выводзілі.

Калі выходзілі такія відэа, сярод палітычных нічога не адбывалася. Усе ўсё разумелі. Нават калі нехта мог палічыць гэтае відэа няправільным, мы разумелі, пад якім ціскам яно магло быць зробленае. Нават калі чалавек псіхалагічна зламаўся, ніхто нікога ні за што не судзіў, відэа — гэта яго ўласны выбар. Мы маглі абмяркоўваць толькі сам факт таго, што сюжэт выйшаў. На абстаноўку ў калоніі гэта не надта ўплывала».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • //
    12.09.2024
    карацей - нічога не чуваць
  • Больш ніхто ж не сядзіць
    12.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    13.09.2024
    [Рэд. выдалена]

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →