Вайна88

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times

Вашынгтон мае намер дазволіць Кіеву выкарыстоўваць брытанскія і французскія дальнабойныя ракеты для ўдараў па тэрыторыі Расіі, але адмовіць у выкарыстанні свайго аналагічнага ўзбраення — ракет ATACMS, паведамілі The Times дзве крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем пытання.

Падчас акцыі на Дзень незалежнасці Украіны 24 жніўня 2024 года ў нямецкім Кёльне. Фота: Thomas Banneyer/picture alliance via Getty Image

Паводле іх інфармацыі, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе дазволіць Украіне выкарыстоўваць ракеты Storm Shadow і іх французскі аналаг Scalp для ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расеі, калі Вялікабрытанія і Францыя падтрымаюць такі крок.

Пры гэтым Вашынгтон не плануе дазваляць Кіеву выкарыстоўваць ракеты ATACMS, спадзеючыся, такім чынам, прадухіліць далейшую эскалацыю канфлікту, удакладнілі суразмоўцы выдання.

Чакаецца, што Байдэн абмяркуе гэтае пытанне з іншымі еўрапейскімі лідарамі, каб высветліць іх меркаванне адносна магчымых зменаў у палітыцы. У той жа час крыніца ў брытанскай абароннай сферы паведаміла, што Вялікабрытанія не мае патрэбы ў падтрымцы іншых краін НАТА для прыняцця далейшых рашэнняў.

Старшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў па сухапутнай вайне Бэн Бары паведаміў The Times, што не здзівіцца, калі Байдэн зойме «прамежкавую» пазіцыю, паколькі «Францыя і Вялікабрытанія будуць браць на сябе рызыкі ад імя Украіны і яе саюзнікаў».

«Гэта паўпазіцыя: менш таго, што запытвала Украіна, але лепш, чым нічога з пункту гледжання Кіева. Гэта павялічвае рызыку эскалацыі канфлікту супраць Вялікабрытаніі і Францыі, але не супраць ЗША», — адзначыў эксперт.

Ён дадаў, што ракеты Storm Shadow найбольш эфектыўныя супраць складаных цэляў, такіх як бункеры і схованкі для самалётаў, але не вельмі карысныя для цэляў на адкрытай прасторы. Амерыканскія ракеты больш універсальныя ў гэтым аспекце.

«У іх боегалоўка, якая прызначаная для выбуху на паверхні, таму яны вельмі добра падыходзяць для такіх цэляў, як артылерыйскія батарэі, камандныя пункты дывізій, склады боепрыпасаў і ўстаноўкі супрацьпаветранай абароны. Яны не такія эфектыўныя супраць тых цэляў, для якіх карысныя ракеты Storm Shadow», — сказаў на заканчэнне ён.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што нанясенне Украінай удараў дальнабойнай заходняй зброяй па тэрыторыі Расіі будзе азначаць, што ЗША і краіны НАТА непасрэдна ўдзельнічаюць у вайне.

Ракеты Storm Shadow, распрацаваныя Брытаніяй і Францыяй, маюць далёкасць палёту 250-500 км. Першыя падобныя ракеты паступілі ва Украіну ў траўні 2023 года. Расійскі бок заяўляў, што УСУ выкарыстоўвалі іх пры ўдарах па самаабвешчанай «ЛНР», а таксама спрабавалі атакаваць імі Крым. 

Каментары8

  • Rocket to russia by The Ramones
    12.09.2024
    Байдэн - "кульгавая качка", таму няма чаго на яго ўжо разлічваць. А вось пу здзівіў дык здзівіў! З усіх прасаў і зліўных бачкоў свісцяць, што рашка ваюе не з Украінай, але з НАТА. А тут, аказваецца, пакуль няма ўдараў, і НАТА на вайну не з'яўляецца, як у тым анекдоце?! Уяўляю, што будзе, калі з'явіцца. ВВХ пачне маляваць не чырвоныя, а карычневыя лініі, не злазячы з чамадана.
  • Туз
    13.09.2024
    Барин дал добро хе хе
  • Andrew
    13.09.2024
    Сцикливая и лицемерная Америка! Пока гибнут тысячи мирных украинцев, они «боятся эскалации», вместо того чтобы дать необходимое оружие Украине и закончить эту войну.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»12

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях10

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →