Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце
Прапагандыст RT Канстанцін Прыдыбайла звярнуўся да Рамана Пратасевіча пракаментаваць затрыманне Паўла Дурава ў Парыжы 24 жніўня. Галоўнае, што аб’ядноўвае Пратасевіча з Дуравым, — затрыманне ў аэрапорце.
«Затрыманне Дурава — безумоўная і бясспрэчная атака на свабоду слова і таямніцу асабістага жыцця», — заявіў Пратасевіч.
Ён абурыўся, што не разумее, «як гэтая сітуацыя наогул вяжацца з усімі тымі прынцыпамі дэмакратыі і свабод, якія ўжо шмат гадоў прапагандуюцца Еўропай і ЗША».
«Арышт Дурава — гэта прамы выклік для ўсіх, хто сапраўды змагаецца за дэмакратыю, а не проста прыкрываецца лозунгам», — сказаў Пратасевіч.
Былы рэдактар «Нехта», а цяпер зваршчык 4 разраду Раман Пратасевіч выказаў меркаванне, што арышт Дурава можа быць звязаны з Пуціным.
«Я зусім не прыхільнік тэорый змовы, але ж вельмі верагодна, што ўся сітуацыя носіць і палітычны характар. Чаму? Ды вельмі проста! Нагадаю, што Дураў праз Парыж вяртаўся з афіцыйнага візіту ў Азербайджан, дзе роўна ў той жа час знаходзіўся і Пуцін. Нягледзячы на тое, што па афіцыйных даных сустрэчы прэзідэнта РФ і «рускага Цукерберга» не было, ніхто не ведае, як усё было на самай справе. І ці не дамовіўся расійскі лідар са стваральнікам Telegram пра што-небудзь?.. Тады такое раптоўнае затрыманне і ордар, выпісаны за пару хвілін да прызямлення самалёта, цалкам можа апынуцца лагічным», — дадаў Раман Пратасевіч.
На жаль, Пратасевіч нічога не распавёў пра тое, што адчувае чалавек у такі момант раптоўнага затрымання пасля палёту.
Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло
Беларускія спецслужбы купілі на імя Рамана Пратасевіча два аўтамабілі ў Польшчы. Нашто?
На новым этапе жыцця Пратасевіч захапіўся эзатэрыкай. А яго жонка называе сябе экстрасэнсам і вядзьмаркай
Падчас пратэстаў у Пінску міліцыю перакідвалі туды верталётам МНС. Рахунак выставілі Пратасевічу
Суд наклаў на Пратасевіча штраф — 24,5 мільёна рублёў. Ён у шоку
Каментары