Грамадства6363

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025, але ты — баязлівец і шулер

Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале адказаў Лукашэнку на ягоную прапанову ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

Лукашэнка сёння заявіў: «Я проста хачу, як заўсёды, ім параіць: калі яны хочуць перавярнуць краіну і ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, даказваць сваю рацыю ці яшчэ нешта, ім трэба прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах». У сваім маналогу ты ўспомніў мяне. І я хачу табе адказаць».

«Я гатовы ўзяць удзел у выбарах на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе. Я гатовы ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і расказаць беларусам хто ты, што ты з сябе ўяўляеш. Я гатовы расказаць пра тое, што з сябе ўяўляюць дэмакратычныя сілы, што ўяўляе з сябе дэмакратыя.

Аднак у мяне ёсць умовы, якія ты павінен выканаць: спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць былых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, якіх ты катуеш у сваіх турмах», — кажа Павел Латушка.

«Я гатовы ўзяць удзел у выбарах, калі ты спыніш крымінальныя справы ў дачыненні да ўсіх беларусаў, якія вялі барацьбу за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне гэтыя чатыры гады, калі ты адменіш усе палітыка-матываваныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да беларусаў. І санкцыі за ўсё гэта будуць адмененыя.

Я гатовы ўзяць удзел у выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе, калі ты забяспечыш міжнароднае назіранне. Калі міжнародныя назіральнікі разам з незалежнымі ўнутранымі назіральнікамі будуць на кожным выбарчым участку падчас выбараў. 

Я гатовы, але ты — баязлівец.

З усяго таго, што я пералічыў, ты не зробіш нічога. Таму што аддаеш сабе выразна справаздачу ў тым, што ня маеш падтрымкі ў беларускім грамадзтве. Я выйграю ў цябе, Лукашэнка, нават знаходзячыся за мяжой, калі ты зарэгіструеш мяне кандыдатам і забяспечыш незалежнае назіранне за падлікам галасоў. Выйграю не я-Павел Латушка, выйграе беларускі народ. 

Я ўпэўнены, што сярод беларускіх палітыкаў шмат тых, хто гатовы кінуць табе выклік і перамагчы цябе.

Але ты ж не дапусціш да выбараў нікога, акрамя сваіх халуёў, бо ты — шулер. 

Беларускі народ ніколі не абярэ цябе, бо беларусы цябе ненавідзяць. Ты баязлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хоць сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзідэнт», — рэзюмаваў намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Каментары63

  • Картонны асілак
    10.09.2024
    Паша, ты ў Ціханоўскай ня можаш выйграць 4 гады месца бліжэй да грантаў, а ўжо гатовы кідаць выклік крываваму дыктатару Лукашэнку. Чаго ж ты, паджаўшы хвост, ледзь не ў багажніку ўцякаў ад яго, калі нас забівалі ў засценках КДБ і Акрэсціна?
    Выклік кінулі ўжо тыя, хто знаходзіцца за кратамі - нашыя сапраўдныя лідары. Для народа Беларусі ты ўжо такая ж кульгавая качка, як і Лукашэнка і Ціханоўская. За свабоду трэба змагацца да крыві, а не паперкі пісаць і з тэлеграма цяўкаць.
  • змагар
    10.09.2024
    Латушка гэта (былы) функцыянер рэжыму. А на вольныя выбары нельга дапускаць нікога са старой сістэмы, бо будучыня гэта новае а не лукашызм з лычам Шветы ці Латушкі.
  • Паулавiч
    10.09.2024
    а без умоу чаму ты не хочаш паудзельнiчаць? Што табе замiнае?

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах12

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць