Грамадства7171

Гігін: Міф аб Каліноўскім шкодны — яго ідэі супярэчаць духу беларускай нацыі

«У Савецкім Саюзе не гаварылі ўсю праўду пра Каліноўскага», — сцвярджае прапагандыст.

Vadim Gigin Konstantin Kalinovsky Вадзім Гігін Кастусь Каліноўскі Вадим Гигин Константин Калиновский

У эфіры праграмы «Азаронак. Напрямую» дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства «Веды» кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін выказаўся пра «шкоднасць міфа аб Каліноўскім».

Прапагандыст прызнаў, што беларусы лічаць Каліноўскага героем і таму сканцэнтраваўся на крытыцы меркавання часткі праўладнага лагеру, што «не такі ён і дрэнны, давайце хаця б яго цень пакінем».

Гігін лічыць, што такое меркаванне звязана з бояззю людзей развітацца з сваімі стэрэатыпамі, «калі табе ў школе гаварылі, што ён герой, і раптам высвятляецца, што не».

«Чым шкодны міф аб Каліноўскім?», — задае пытанне прапагандыст і тлумачыць:

«У Савецкім Саюзе, у савецкай Беларусі не гаварылі ўсю праўду пра яго. З яго рабілі фігуру, якая не адпавядала рэчаіснасці. Фігуру народнага правадыра, змагара перадусім за нейкія сацыяльныя даброты.

Так, ён лічыў, для таго, каб дабіцца мэты — вызваліць польскую Рэч Паспалітую з-пад улады Расіі — неабходна рабіць стаўку не толькі на шляхту, але і на сялянства. Вось у гэтым непасрэдна і быў яго радыкалізм. Хаця нейкай дакладнай сацыяльнай праграмы ў яго і яго прыхільнікаў не было».

Але, заўважае Гігін, «калі мы пачытаем «Мужыцкую праўду», загады яго жонду — гэта ж загады, якія супярэчаць духу беларускай нацыі».

На погляд прапагандыста, яны «распальваюць нянавісць да рускіх, праваслаўных».

«І гэта праўда. Мы не можам такога чалавека нават блізка набліжаць да нейкага пантэона і гаварыць: «Не, ну вы ведаеце, можа быць, ён супярэчлівы і неадназначны. Як ён «неадназначны»?

Ён адназначны. Гэта чалавек, які імкнуўся дабіцца ўлады не для асабістага абагачэння (безумоўна, гэта быў фанатык), а дабіцца ўлады праз распальванне варожасці, праз распальванне няроўнасці», — лічыць Гігін.

Каментары71

  • Прыгавор НКВД
    13.09.2024
    Прапагандыст Гігін пайшоў супраць савецкай власці.
    Ворганам НКВД расстраляць Гігіна ў Курапатах.
  • Смех i дзiкi хохат
    13.09.2024
    А якое атнашэние сам гигин мае к беларускай нацыi?
  • 70 вакансій Нацбібліятэкі
    13.09.2024
    генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якой 70 вакнкасій адкрыта, з вышэйшай адукацыяй. Усіх спецыялістаў паразганяў гэты Гігін.
    Відавочна, што Гігін не спраўляецца, як кіраўнік. Трэба яго звальняць з пасады.

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →