Грамадства1616

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам

Раней мы расказвалі пра квадробіку — рух родам з Японіі, які распаўсюдзіўся і ў Беларусі. Гэта аэробіка на карачках з капіяваннем паводзінаў і гукаў жывёл. Аматары квадробікі часцяком носяць тэматычныя аксэсуары — маскі, хвасты і пальчаткі.

Пасля таго, як расійская спявачка Mia Boyka на сваім канцэрце вывела на сцэну маленькую дзяўчынку ў масцы коткі і вырашыла пакпіць з яе, запытаўшы «Ты ў нас кацяня ці квадробер, не дай божа?», пачалася новая хваля абмеркавання субкультуры. У тым ліку ў беларускай прасторы: дзяржмедыя наперабой пачалі крытыкаваць квадробераў і іх бацькоў, паставіўшы дзіцячае хобі ў адзін шэраг з сатанізмам (а таксама гомасэксуалізмам і прыёмам наркотыкаў).

Квадроберы. Заснавальнікам квадробікі лічыцца японскі спрынтар Кенічы Іто. Напачатку 2000-х ён прыдумаў шэсць спосабаў перасоўвання па-малпінаму, уключаючы бег, і ў 2008 годзе трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, пераадолеўшы на карачках стомятроўку. Фота: lassie.ru

На думку журналістаў праўладных медыя, дзяржаве трэба больш сур’ёзна працаваць з падобнымі праявамі ў моладзевым асяроддзі, узяўшы іх пад кантроль.

Вось толькі частка разваг:

Скрыншот: mlyn.by
Скрыншот: voran.by

У сацыяльных сетках з'яўляюцца першыя суполкі для квадробераў-аднадумцаў у Беларусі, прайшлі першыя сходкі.

На фоне гэтага адны бацькі паддаюцца паніцы, развязанай у дзяржаўных медыя, а іншыя дарослыя прыгадваюць, што ў дзяцінстве кожны з нас гуляўся і ўяўляў сябе рознымі персанажамі, а на Новы год — і пераўвасабляўся ў іх. Блогерка з Мінска Вікторыя Грук увогуле запісала цэлае відэа ў абарону дзяўчынкі-квадробера. 

Псіхатэрапеўт: «Дзецям трэба нагуляцца»

Не ставіцца да субкультуры як да нечага небяспечнага заклікае і псіхатэрапеўт, да якога «Наша Ніва» звярнулася па каментар (мы не публікуем яго імя ў мэтах бяспекі).

На думку спецыяліста, падобная гульня не можа нашкодзіць псіхіцы падлетка і траўмаваць яе, як гэта падаецца ў дзяржаўных СМІ:

«Дзецям патрэбныя гульні, таму што ў гульнявой форме яны вучацца быць дарослымі. Гульня — найважнейшая частка развіцця чалавека. Трывожныя формы гэта можа набываць у выпадку, калі дзіця бавіць такім чынам залішне шмат часу. Калі ў жыцці застаюцца адны забавы».

Спецыяліст адзначае, што любыя паводзіны дзяцей — гэта адлюстраванне таго, што адбываецца вакол і ў грамадстве ў цэлым:

«Сёння наша грамадства завострана на спажывальніцтва, і мы атрымалі вялікую колькасць людзей, якія зусім не хочуць сталець. У выніку ўзрост сталення пасунуўся. Сучасны чалавек у 25 год можа быць на ўзроўні дзіцяці 14-15 гадоў, і добра, калі пад 30 год ён пасталее».

Суразмоўца заўважае, што ў любыя субкультуры і супольнасці дзеці часцей за ўсё прыходзяць праз недахоп нечага ў сям’і і асяроддзі.

«Згадаць тыя ж «Сінія кіты», іншыя групы самазабойцаў. Яны рабіліся актуальнымі для падлеткаў, у якіх і так назіраліся праблемы. У якіх бацькі маглі шмат працаваць і шмат зарабляць, але пры гэтым не даваць дзецям патрэбнай увагі. У каго маглі быць залежнасці. У субкультурах і новых суполках такія дзеці знаходзяць падтрымку і паразуменне».

Пры любым раскладзе псіхатэрапеўт раіць не панікаваць, калі ваша дзіця пачынае цікавіцца такім ці іншым хобі, і не выкарыстоўваць забарону як адзіны дзейсны метад выхавання.

«Дзецям трэба нагуляцца і ў катоў, і ў сабак, паскакаць і пабегаць. Але калі ў такой ці іншай цікаўнасці ён пачынае прападаць, знікаць там днямі, тут ужо можа адбывацца нешта не тое — трэба тады зразумець, што не так.

Магчыма, трэба будзе пачаць з сябе, задаўшы сабе пытанні: а ці размаўляю я з дзіцём, ці з’яўляюся прыкладам для яго, ці выконваю сам тое, што прапагандую — замест таго, каб проста павучаць. Клапаціцца трэба не пра сімптомы, а прычыну любой з’явы».

Каментары16

  • далоў патрэблядства
    13.09.2024
    прырода ўжо не цягне ваш капіталізм
  • mongrel
    13.09.2024
    Да прикольно же.
  • і-котка
    13.09.2024
    уподобляться животным...
    ды жывёлы і птушкі лепш за многіх людзей

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →