Свет44

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне

Мост у Дрэздэне абрынуўся праз сродкі для пасыпкі дарог часоў ГДР, піша Bild.

11 верасня 2024 г. у Дрэздэне абрынуліся часткі моста праз Эльбу. Фота: Robert Michael / picture alliance via Getty Images

Напярэдадні ў сталіцы Саксоніі абрынуўся мост, цяжкія бетонныя сегменты перакрылі Эльбу. Як паведаміў кіраўнік упраўлення мастоў і інжынерных канструкцый Дрэздэна Хольгер Кальбэ, найбольш імаверная прычына — процігалалёдны раствор хларыду магнію, які выкарыстоўвалі для пасыпання дарог зімой у часы ГДР. З-за агрэсіўнага хімікату бетонны мост праржавеў знутры.

«У часы ГДР у нас тут быў буйны ўкід хларыдаў. Хларыды масава праніклі ў канструкцыю і прывялі да карозіі арматуры ўнутры моста. <..> Немагчыма было прадбачыць, што стан моста апынецца настолькі дрэнным, што ён абрынецца», — сказаў Кальбэ. 

Мост Каролы быў пабудаваны ў 1892 годзе і названы ў гонар Каролы фон Васа-Гальштэйн-Готарп, жонкі караля Саксоніі Альберта. Той мост цалкам разбурылі ў часе Другой сусветнай вайны. Пераправа праз Эльбу была адноўлена ў 1971 годзе.

Каментары4

  • Суродзіч
    12.09.2024
    Класіка жанра. Усё валі на папярэдніка. Ну, дзякуй богу, што не расійская падводная лодка.
  • Sky
    12.09.2024
    Вали на Ханекера. Хотя вроди как кайзер с Меркель больше виноват .
  • Часовы дрэздэнец
    16.09.2024
    бабруйчанін, пад час апошняй праверкі ў 2021 годзе гэтая частка атрымала адзнаку «недастатна» (3,0–3,4), а рэканструкцыя была запланаваная на 2025 год...

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →