Свет22

Па французскім пашпарце Дураў — Paul Du Rove. Раней ён расказваў пра гэту гісторыю як пра першакрасавіцкі жарт 

Выданне BFM TV піша, што пры атрыманні французскага грамадзянства імя заснавальніка Telegram Паўла Дурава было натуралізаванае. Па французскім пашпарце ён Paul Du Rove, звярнула ўвагу «Еўрарадыё». 

Раней Дураў сам расказваў пра гэта. У Дзень смеху, 1 красавіка 2023 года, у сваім канале ён падзяліўся пацешнай гісторыяй з жыцця.

Паводле яго, у 2022 годзе заснавальнік «УКантакце» і Telegram выпадкова змяніў імя і прозвішча ў сваім французскім пашпарце.

«Будзьце асцярожныя з гэтым днём [1 красавіка]! Роўна год таму мой памочнік жартам заўважыў, што раз я стаў грамадзянінам Францыі, то павінен дадаць прабел у прозвішча і стаць «Дзю Роўв» (Du Rove). Гучна рагочучы, мы запоўнілі форму для «афранцужвання» майго імя, якое пасля яшчэ некалькіх штрыхоў стала «Поль дзю Роўв» (Paul du Rove)», — распавёў Дураў.

Паводле яго слоў, тады ён хутка забыўся на заяўку, аднак французскія ўлады сапраўды прынялі яе і апрацавалі.

Каб падкрэсліць камічнасць сітуацыі, Дураў, як ён сам напісаў, пераназваў свой канал у Du Rove's Channel.

«Успамінаючы гэты дзень, я ўдзячны лёсу за тое, што крэатыўнасць майго памочніка не распаўсюдзілася на мой эмірацкі пашпарт. У адваротным выпадку вы б чыталі гэты пост на «канале Аль Дура», — дадаў ён.

Цяпер затрыманы ў Парыжы Дураў чакае судовага пасяджэння, дзе будуць агучаныя абвінавачанні і вырашаць, ці пакінуць мільярдэра за кратамі.

Каментары2

  • Гы
    25.08.2024
    Гэта вы яшчэ не бачылі яго агентурнае імя)
  • Заходні Беларус
    25.08.2024
    Крамлёскі праэкт, да бабкі не хадзі, нейкую інфу ад крамлёўскага выблядка прывёз у Францыю, блаблабла і адпусцяць, ці мо памяняць хочуць на якога расейсчкага тэрарыста, іх у Эўропе як вошай у сабакі.

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома33

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз. Сустрэлі яго не гасцінна4

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў13

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі8

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы1

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве на 9 жніўня3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост5

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў7

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома33

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →