Беларусу, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль у Беларусь, выдалі транзітныя нумары
З'явіліся навіны ад беларуса Рыгора Алексіевіча, які прыехаў у Клайпеду і абвясціў там 8 верасня галадоўку з прычыны таго, што Літва з-за ўведзеных абмежаванняў не аддае яму куплены аўтамабіль. Сёння, 12 верасня, ён зняў відэа, на якім паведаміў, што Літва ўсё ж такі выдала яму транзітныя нумары, заўважыла abw.by.
На відэа Алексіевіч выглядае задаволеным, але адзначае, што радавацца яшчэ рана. Бо гэта яшчэ не канец усёй гісторыі.
«Усім, хто перажывае за мяне, хачу паведаміць вельмі радасную вестку: сёння я атрымаў дакументы для транзітных нумароў, і я сёння ж атрымаў транзітныя літоўскія нумары, — гаворыць на відэа Рыгор Алексіевіч. — Наступны крок — я еду ў порт, там будзе адбывацца афармленне дэкларацыі. Аднак пакуль дакладна нічога не вядома. Але, мяркуючы па тым, што пачаўся такі рух, у нас усіх ёсць надзея. Прашу вас, устрымайцеся ад эйфарыі і каментароў».
Рыгор Алексіевіч купіў гібрыдны аўтамабіль Honda CR-V 2020 года выпуску на аўкцыёне Copart 23 красавіка 2024 года. Пакуль аўтамабіль знаходзіўся на шляху ў Літву, у дачыненні да грамадзян Беларусі ўвялі дадатковыя абмежаванні. У каментары літоўскай мытні адзначалася, што калі машыны былі набытыя да 1 ліпеня, то іх выпускаць у абарачэнне можна. Аднак Літва гэтага не зрабіла.
Вычарпаўшы спосабы развязаць пытанне, Рыгор Алексіевіч наважыўся на галадоўку.
«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе
Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды
«Расейцы выграблі ўсе вісякі». Што адбываецца на аўтамабільным рынку Беларусі пасля ўвядзення новых санкцый
«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе
Ад заўтра Літва цалкам забараняе ўезд аўто з Беларусі
Каментары