Грамадства3939

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

8 верасня, у чарговую гадавіну перамогі над маскоўскім войскам пад Оршай, Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы. Яе віншаванне выклікала ажыятаж у твітары.

Алгарытмы твітара працуюць так, што могуць паказваць папулярныя допісы ў самых розных краінах незалежна ад таго, ці падпісаныя карыстальнікі на аўтара. Мяркуючы па многіх каментарах, выглядае, што твіт Ціханоўскай вірусна разлятаецца па расійскіх карыстальніках.

Яго прагледзелі больш за 110 тысяч разоў, паставілі больш за 1000 лайкаў, па 250 рэпоснулі і напісалі каментары.

Самыя папулярныя каментары (на мове арыгіналу, і характэрна, што ў іх ужываецца форма «Белоруссия»):

— Очень хорошо, что деньги Госдепа тратятся на такую х**ту;

— Полное наименование ВКЛ тогда было «Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных земель». Так что где-то между Belarus, Poland, Lithuania and Ukraine нужно найти место и для Russia. Russia против Russia!;

— Сегодня белорусы празднуют то, что ты ….. ……, не стала президентом и не сделала из РБ вторую Украину. Сегодня в России все полки завалены товарами из Белоруссии, люди свободно перемещаются между двумя странами, влюбляются, женятся. Но тебе такое не по нраву. Крови и зрелищ!

— Пишу по-русски, ты его прекрасно понимаешь. 1. Не было тогда никакой Белоруссии. Было Великое Княжество Литовское. 2. Несмотря на победу над Оршей, итог войны не изменился. Войну выиграло русское воинство. 3. Ты — ….. необразованная …., как видно из пунктов 1 и 2. Запомнила?

— Сегодня, когда российская оппозиция борется в том числе за освобождение беларусских политзаключенных, вы делаете наброс на россиян, используя события 500-летней давности.

@nashaniva Ціханоўская павіншавала з нацыянальным святам і тут панеслася #беларусь #свята #праздник #войско #армия #орша #история #гісторыя #тихоновская #россия #блогер #нашаніва ♬ Meme Song - Waveyy

Беларусы паставіліся да гэтага хейту з гумарам. Тры самыя папулярныя каментары: 

— Вось умее Святлана Георгіеўна падпаліць […];

— Ого, у паветры стаіць моцны водар […], нібы тады пад Оршай;

— Здаецца, украінцы перадалі адзін з новых дронаў-драконаў Ціханоўскай. Інакш я не магу растлумачыць, як яна так эфектыўна падпаліла […], што яны прыбеглі плакаць пад твіт.

Каментары39

  • FF
    10.09.2024
    Падарвала маскоўскія дупы – гэта добра, плюс у карму. Але кагнітыўны дысананс: з юбілеем аршанскай перамогі віншуе чалавек, які адмаўляе наяўнасць літвінаў. Ну правільна, трэба ж і пахайпіць на беларускай позве, і еўрапейскімпартнёрам адно месца лізнуць.
  • Ботам
    10.09.2024
    FF, Літвіны, як частка беларускай гісторыі, гэта ніхто не адмаўляе. Адмаўляецца канцэпцыя " толькі літвіны, а беларусы быдла, толькі назва Літва і ні якай Беларусі", якую прасоўваюць правакатары ад канторы, мэта якіх пасварыць нас з Літвой і ўнесці разлад сярод беларусаў.
  • Слон у пакоі
    10.09.2024
    Пакуль вашая Прэзідэнт-электарша запальвае дупы *уямі ў цітары, летувісы з палякамі ў Вільні (!), дзе сядзіць Ціханоўская, праводзяць рэальную канфэрэнцыю, на якой сапраўды піляць нашую Оршу: https://www.youtube.com/watch?v=X24NOR1ON14. І нешта там не бачна гэтай чаліні-лідаркі з тлумачэннямі панам, чыё ж войска перамагло пад чыёй Оршай.
    Інстаграмнае змаганне ботаў ад палітыкі ва ўсёй прыгажосці!

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі3

Актывіста руху «За свабоду» будуць судзіць па шасці палітычных артыкулах. Пагражае да 12 гадоў

У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →