Грамадства22

Камала Харыс афіцыйна заявіла, што ідзе ў прэзідэнты

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося роўна 100 дзён.

Фота: Andrew Harris / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс афіцыйна абвясціла пра намер дамагацца вылучэння сваёй кандыдатуры ад Дэмакратычнай партыі на выбарах кіраўніка дзяржавы.

«Я — Камала Харыс, і я балатуюся на пасаду прэзідэнта ЗША», — напісала яна ў X (былы Twitter).

Таксама палітык апублікавала агітацыйны ролік і заклікала суграмадзян фінансаваць яе кампанію.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у аўторак, 5 лістапада 2024 года. Да іх засталося роўна 100 дзён.

Кандыдатуру Харыс павінен зацвердзіць з'езд Дэмакратычнай партыі, які пройдзе 19 жніўня. Кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі будзе Дональд Трамп, які быў прэзідэнтам у 2017-2021 гадах і прайграў у лістападзе 2020 года выбары Байдэну.

Яшчэ ніколі жанчына не станавілася за 235 гадоў прэзідэнтам ЗША. У лістападзе 2016 года Хілары Клінтан прайграла выбары Трампу, набраўшы большасць галасоў людзей, але саступіўшы па колькасці галасоў выбаршчыкаў.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    25.07.2024
    Камала прыйдзе - парадак навядзе!
  • Acab
    25.07.2024
    Хачу нагадаць таксама, што спадарыня Гарыс ўжо балятавалася ў прэзыдэнты зша чатэры гады таму. Сваю кампанію спадарыня Каміля будавала тады на крытыцы спадара Байдэна Старога.
    Падтрымкі выбарцаў не пачула і зьняла сваю кандыдатуру, вядома на карысьць... спадара Байдэна Старога

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →