Ашуканцы дабраліся да найпапулярнейшай сацыяльнай сеткі. Не падмануцца вельмі цяжка
Ашуканцы актывізаваліся ў Instagram.
Са схаванага акаўнта @helpspportcenterblers1 (або аналагічных) масава рассылаецца фэйкавае паведамленне ад імя Meta, у якім гаворыцца пра парушэнне карыстальнікам правіл супольнасці і «адключэнне ўліковага запісу на працягу 24—48 гадзін», піша «Блізка».
Ахвяры прапануецца «запоўніць форму апеляцыі, каб прагледзець і абскардзіць скаргу», перайшоўшы па спасылцы.
Гэта паведамленне — фішынгавая атака, накіраваная на перахоп акаўнта і завалоданне персанальнымі данымі.
Ні ў якім разе не пераходзьце па спасылцы і не давайце асабістую інфармацыю або даныя ўліковага запісу.
Каментары