Грамадства11

З 1 ліпеня павінны былі знізіць цэны на стаматалогію. Што ў выніку?

За цэны ў стаматалогіях Міністэрства аховы здароўя ўзялося яшчэ летась. Спачатку пад рэгуляванне патрапілі ўсе пяць відаў паслуг, затым мянялі гранічныя максімальныя тарыфы, зніжалі нормы расходнікаў і часу на адну маніпуляцыю. Усё гэта рабілася, каб паход да дантыста не моцна біў па кашальку.

Чарговыя змены ўступілі ў сілу з 1 ліпеня. «Точка» вывучыла прайс у стаматалогіі да і пасля новаўвядзенняў. 

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Эпапея са зніжэннем цэн

Аднаго зніжэння цэн беларусы павінны былі дачакацца ў снежні 2023 года. Тады абяцалі зрабіць справядлівы і даступны прайс, усталявалі максімальна дапушчальныя тарыфы на кожную маніпуляцыю, паменшылі нормы часу і расходнікі, каб неяк зрабіць таннейшым паход да зубнога.

У выніку ўсё выйшла наадварот. Цэны стаматалогіі пералічылі згодна з новымі дакументамі. Але прайс павялічыўся ў большы бок.

Праз некалькі месяцаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўсё ж такі прызнаў, што з цэнавым рэгуляваннем нешта пайшло не так. А як цяпер?

Дзяржаўныя стаматалогіі: «Нешта памянялася»

У большасці выпадкаў зразумець, колькі прыйдзецца аддаць за тую ці іншую маніпуляцыю, можна толькі прыкладна — выніковы чэк пацыент даведаецца пасля наведвання доктара, усё індывідуальна. Таму цэннікі на сайтах асцярожна пачынаюцца «ад».

Сумы ў дзяржаўных і прыватных стаматалогіі журналісты маніторылі яшчэ за некалькі тыдняў да ўступлення ў сілу новых максімальных тарыфаў. Вынік: меркаваны найбольш нізкі парог (тое самае «ад») не памяняўся ні на адным з сайтаў.

У 4-й гарадской стаматалогіі ў аддзеле платных паслуг адзначылі: «Быццам бы нешта павінна было знізіцца». Але як мянялі прайс, дакладна адказаць не змаглі.

Скрыншот: 4stom.by

У 14-й стаматалогіі распавялі, што нейкія пазіцыі ў прэйскуранце перагледзелі ў меншы бок, а нейкія засталіся на ранейшым узроўні.

На сайце 13-й стаматалогіі пакуль яшчэ размешчаны старыя цэны ад жніўня мінулага года. Але ў рэгістратуры запэўнілі, што пэўныя паслугі патаннелі, але дакладна не змаглі адказаць, што памянялася.

Скрыншот: 13gsp.by

Усё яшчэ стары прайс (ад снежня мінулага года) вісіць і на сайце 15-й гарадской стаматалагічнай паліклінікі. На ім да капейкі разлічаны кошт кожнай маніпуляцыі. Але ў самой паліклініцы адзначылі: зразумець нешта складана. Там кажуць, што выніковы чэк будзе фармавацца з усіх гэтых маніпуляцый, і запэўніваюць — у дзяржстаматалогіях сумы ўсталёўваюць прыкладна аднолькавыя.

Прыватныя стаматалогіі: цэны могуць і павялічыцца

Прайс на іх сайтах таксама не памяняўся. Журналісты абтэлефанавалі некалькі клінік і даведаліся, што будзе з цэнамі ў іх пасля ўступлення ў сілу новых максімальных тарыфаў.

Адна са стаматалогій адзначыла, што прайс на сайце ў іх пакуль не абноўлены. Але некаторыя пазіцыі будуць мяняцца. Напрыклад, па пратэзаванні. І чэк вырасце ў большы бок.

«Цяпер мы закупляем матэрыялы, пастаўшчыкі ўжо паставілі нас у вядомасць, што, магчыма, будзе падаражанне. А так мы можам уплываць на цэны паслуг згодна з нарматывам Міністэрства аховы здароўя. Некаторыя маніпуляцыі патаннеюць», — паведамілі ў рэгістратуры.

У іншай прыватнай клініцы адзначылі, што не могуць нічога сказаць з нагоды цэнаўтварэння, але запэўнілі, што прайс актуальны.

Яшчэ ў адной стаматалогіі сумы на шэраг паслуг зменшыліся. Напрыклад, на выдаленне і імплантацыю. Сцвярджаюць, што ў добры бок, але выніковы чэк можна будзе даведацца толькі пасля кансультацыі доктара.

Каментары1

  • даведка
    05.07.2024
    Дорогая стоматология — это широкое поле для хищений в государственной системе.

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах34

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам1

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»5

У Каменцы самакатчык зарубіўся з міліцыянерам. Праз некалькі тыдняў у хлопца знайшлі дзіцячае порна і падпіскі на «экстрэмізм»16

Расійскі прапагандыст выдаваў сябе за журналіста Рускай службы Бі-бі-сі, каб сачыць за апазіцыянерамі за мяжой3

Расійскі вайсковец Максім у адпачынку памяняў пол і вярнуўся на вайну як дзяўчына Максін19

У Альфа Банку расказалі, ці паўплываюць санкцыі Вялікабрытаніі на працу картак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах34

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Галоўнае
Усе навіны →