Свет44

Ультраправыя прыхільнікі Трампа актыўна ствараюць міліцыю па ўсіх штатах. Наколькі гэта сур'ёзна?

Чальцы розных ультраправых груповак, адэпты тэорый змовы, а таксама некаторыя былыя сілавікі і вайскоўцы, якія падтрымліваюць Дональда Трампа, пачалі аб'ядноўвацца і ствараць па ўсіх штатах атрады ўзброенай міліцыі праз Telegram. Ініцыятар дадзенай задумкі, які цяпер сядзіць у турме за штурм Капітолія, не хавае, дзеля чаго ўсё робіцца.

Ультраправыя прыхільнікі экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Фота: Nathan Howard / Stringer / Getty Images

Частка прыхільнікаў Дональда Трампа пераважна з ліку чальцоў ультраправых груповак і адэптаў тэорый змовы спрабуюць вербаваць людзей ва «агульнанацыянальную ўзброеную міліцыю» па ўсёй краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, канстатуе амерыканскае выданне Wired.

Для паўнавартаснага аналізу небяспечнай тэндэнцыі журналісты выдання звязаліся непасрэдна з намінальным лідарам руху Джэйкам Лэнгам, ультраправым актывістам, які кіруе працэсам стварэння міліцэйскіх атрадаў у розных штатах проста з турмы. 

Джэйк Лэнг праславіўся ў інтэрнэце за ўдзел у штурме Капітолія ў Вашынгтоне з-за нязгоды з пройгрышам Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года (на той момант мужчыне было 25 гадоў). Лэнг ужо тады спрабаваў арганізоўваць праз Telegram атрады ўльтраправага апалчэння для ўзброенага супрацьстаяння федэральным уладам.

За шматлікія злачынствы падчас беспарадкаў цяпер знаходзіцца пад вартай і чакае суду. Мужчыне пагражае да 20 гадоў зняволення, але яго папулярнасць у амерыканскіх сацсетках ад гэтага толькі ўзляцела.

Джэйк Лэнг пад час штурму Капітолія ў Вашынгтоне ў 2021 годзе, калі Трамп прайграў выбары Байдэну. Мужчына тады ў інстаграме пісаў: «Пярцовы балончык сапраўды творыць цуд з вашым тварам». Фота: інстаграм Лэнга

«Так, гэта неверагодна, таму што, калі я нядаўна звязваўся з Лэнгам, то думаў, што ён выйшаў пад заклад, але ён быў у турме. Ён вельмі хутка адказаў мне ў X (Твітары), і пасля гэтага я пагаварыў з ім па тэлефоне.

Незразумела, як Лэнг арганізоўвае міліцыю з-за кратаў. Ён сцвярджае, што ў яго адабралі мабільны тэлефон, але за апошнія тры-чатыры гады з моманту яго арышту Лэнг працягвае быць намінальным кіраўніком або лідарам гэтага руху, нягледзячы на тое, што ён быў заключаны ў турму», — распавядае карэспандэнт Wired Дэвід Гілберт, які размаўляў з Джэйкам Лэнгам па тэлефоне.

Гілберт, спасылаючыся на Лэнга, адзначае, што ўся арганізацыя атрадаў міліцыі ідзе праз Telegram, і што гэтым займаюцца 50 тэлеграм-каналаў. А колькасць саміх «міліцыянтаў» ужо нібыта складае 20 тысяч чалавек па ўсіх штатах, для кіравання якімі на месцах прызначаюцца «мясцовыя лідары штатаў».

Сам Лэнг у размове заявіў, што ў міліцыі няма афіцыйнай мэты. Але мужчына намякнуў, што яго атрады рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў з мэтай супрацьстаяць федэральным уладам у выпадку паражэння Дональда Трампа, якое Лэнг называе «немагчымым», перадае карэспандэнт Wired Дэвід Гілберт.

Гілберт і яго каманда пры гэтым заўважылі, што Лэнг відавочна перавышае моц сваёй міліцэйскай сеткі. Прааналізаваўшы чаты і каналы прыхільнікаў Лэнга ў Telegram, журналісты Wired прыйшлі да высновы, што рэальная колькасць «міліцыянтаў» на дадзены момант складае не 20 тысяч, а ўсяго толькі 2 тысячы чалавек, і што значная колькасць падпісчыкаў адпаведных тэлеграм-каналаў штучна накручана.

Але гэтыя 2 тысячы ўльтраправых актывістаў усё яшчэ маюць зброю, падкрэслівае Гілберт.

Карэспандэнт Wired мяркуе, што Лэнг з'яўляецца ўсяго толькі падстаўной асобай, за якой хаваюцца сапраўдныя ўплывовыя арганізатары. Гілберта турбуе той факт, што адміністрацыя Telegram ніяк не мадэруе і не выдаляе неанацысцкія каналы і чаты Лэнга, а тэхналагічныя гіганты (Apple, Google і іншыя) ды і самі амерыканскія палітыкі не робяць ніякіх афіцыйных заяў па дадзенай праблеме. 

Каментары4

  • За Свабоду!
    07.07.2024
    Дык усе ультраправыя дыктатары, як і ўльтралевыя, заўсёды з гэтага пачынаюць і сканчваюць. Сваімі бандамі, які служаць выключна ім, а не народу. Ў нас гэта ГБ, АМАП, ГУБАЗіК і іншыя.
  • Дуровщина
    08.07.2024
    Так вот зачем этот телеграм. Напомню что там ещё чат боты ВСУ активно блокируют, в то время как всякие помойки спокойно там себе существуют.
  • Заўвага
    08.07.2024
    Нагадвае падзіе 2020 г. у Беларусі. Тады правае выданне "Наша ніва" не акцэнтавала на гэтым ўвагу. Праз чатыры гады левае выданне "Наша ніва" рызыкуючы згубіць лявацкія гранты падымае тэму за тэмай пра "ультраправых".

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі9

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя расказваюць, як простая змена ў рацыёне харчавання можа палепшыць стан скуры і імунітэт3

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?19

Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?17

«Не слухайце тых, хто не верыць у поспех. Стратэгія Захаду ва Украіне працуе»17

У аб'яве было напісана «ад 6 рублёў», а хлопец аддаў за пераўстаноўку Windows 345 рублёў15

Рабаў расказаў пра надвор'е на наступным тыдні1

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка18

У Мінску сёння адзначылі Дзень горада ФОТЫ36

Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі9

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →