Грамадства22

Па памілаванні выпусцілі 21-гадовую алімпіядніцу і жанчыну, што не стала гаварыць з Азаронкам

Юрый Васкрасенскі назваў яшчэ пяць імёнаў палітзняволеных жанчын, якія нядаўна выйшлі на волю праз памілаванне Лукашэнкам.

Аніта Бакуновіч

Сярод іншых выйшла на свабоду 21-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч.

Дзяўчына атрымала хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах, а калі спрабавала выехаць з краіны, была паўторна арыштаваная. Яна атрымала 3,5 года зняволення — за спробу незаконнага перасячэння мяжы, удзел у экстрэмісцкім фарміраванне і за ўдзел у пратэстах.

За кратамі дзяўчына правяла агулам больш за 2,5 года.

Наталля Крук

Таксама на свабодзе цяпер палітзняволеная Наталля Крук, якая ў свой час адмовілася адказваць на пытанні Азаронка.

Дзяўчына была затрыманая ў жніўні 2023 года па вяртанні з Польшчы. Яе асудзілі за ўдзел у пратэстах і «шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі», але тэрмін быў невядомы.

Калі да Наталлі з кабінета ГУБАЗіКа прыйшоў з камерай Рыгор Азаронак, яна адмовілася адказваць на яго пытанні. Проста моўчкі глядзела на прапагандыста.

Па памілаванні адпусцілі таксама Ірэну Клявец, маці чатырох дзяцей.

Ірэна Клявец

Жанчыну арыштавалі па справе «Чорнай кнігі Беларусі» летам 2022 года. Яна працавала ў кадастравым агенцтве і магла правяраць звесткі пра патрэбных людзей. Ірэне прысудзілі 6 гадоў зняволення па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу — ад перавышэння ўлады да распальвання варожасці.

Ірэна Клявец выйшла на свабоду падчас апошняй хвалі памілавання ў снежні 2024 года.

Іншыя вызваленыя, пра якіх стала вядома, — Іна Пальцава, а таксама жанчына па прозвішчы Волкава. 

Каментары2

  • С.кі
    09.01.2025
    Калгасныя фашысты! Не даруем такога ніколі. Але ж якія ў нас прыгожыя жанчыны...
  • Acab
    10.01.2025
    Кручыха крутая!

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт і сацсеткі праекту Petitions.by прызнаныя «экстрэмісцкімі»2

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці9

Закрыццё рэстарана Falcone у Мінску можа быць звязана з расследаваннем польскіх журналістаў7

Беларуска знайшла танную ікру і краба — закупілася на 200 рублёў, але гэта была памылка1

«Не зразумеў, за што Мірны выбачаўся». Інтэрв'ю з легендарным беларускім тэнісістам Уладзімірам Валчковым9

Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: пяць чалавек загінулі, у Малібу гараць дамы знакамітасцяў2

Пры ўдары па Запарожжы загінулі 13 чалавек, 63 параненыя2

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол9

«Хацеў прадаць нерухомасць і з’ехаць ад маці за мяжу». Новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?11

Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?

Галоўнае
Усе навіны →