10 тысяч жыхароў Дрэздэна эвакуявалі пасля выяўлення авіябомбы часоў Другой сусветнай
Цэнтр Дрэздэна эвакуявалі 9 студзеня пасля выяўлення авіябомбы часоў Другой сусветнай вайны. На выбуховае прыстасаванне натыкнуліся падчас разборкі часткова абрынутага моста Каролы праз Эльбу. Улады неадкладна прынялі рашэнне аб эвакуацыі, піша Euronews.
9 студзеня раніцай паліцыя ачапіла раён, які прымыкае да месца выяўлення бомбы, і праверыла, ці ўсе жыхары пакінулі свае дамы. Такое распараджэнне атрымалі ў агульным ліку дзесяць тысяч жыхароў Дрэздэна ў радыусе да аднаго кіламетра ад месца выяўлення бомбы. Эвакуацыі падлягалі таксама пастаяльцы найбліжэйшых гатэляў.
Толькі пасля праверкі ратавальнікі пачалі абясшкоджваць механізм. Часова перамешчаных размясцілі ў мясцовым выставачным цэнтры, тут жа разгарнулі пункт па аказанні экстраннай дапамогі. Для перавозкі людзей выкарыстоўваліся аўтобусы.
Неразарваную 250-кілаграмовую бомбу знайшлі ў сталіцы зямлі Саксонія 8 студзеня. Пры гэтым адзін з пралётаў моста Каролы праз Эльбу абрынуўся яшчэ ў верасні. Прычынай гэтага стала карозія і «стомленасць» сталёвай апорнай канструкцыі. Пры падзенні ніхто не пацярпеў.
Дрэздэн сумна праславіўся падчас Другой сусветнай вайны як горад, на які ў лютым 1945 года саюзнікі скінулі 4 000 бомбаў, ператварыўшы цэнтр у руіны і забіўшы 25 000 чалавек.
Каментары
На гэтым будынке яшчэ 15 год таму былі надпісы 2 светавой па рускі а на супраць мост..
Выпадак ?))Трапна нагадвае Гісторыя остэнэмцам да чаго даводзіт " галасаванне" за папулістаў