Замазваць «пераможную» сімволіку на былым польскім доце пад Ляхавічамі адправілі бээрэсэмаўцаў
У тэлеграм-канале раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» з'явіўся рэпартаж пра «ўпарадкаванне» былога польскага дота, на які з-за няведання мясцовымі прапагандыстамі гісторыі ўляпілі надпісы, якія ўслаўляюць перамогу ў «Вялікай Айчыннай вайне», хоць самі збудаванні не толькі не маюць да яе ніякага дачынення, але будаваліся для абароны Польшчы ад савецкага нападу.
Ліквідацыю надпісаў аформілі з помпай: з гэтай мэтай аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама і Моладзевы парламент пры мясцовым райсавеце арганізавалі цэлы аўтапрабег і акцыю «Працоўны дэсант».
Некалькі машын, з усіх бакоў абстаўленых дзяржаўнай сімволікай, урачыста праехалі па горадзе, а на месцы ляхавіцкія праўладныя моладзевыя актывісты замазалі недарэчныя надпісы цэментным растворам.
Пасля, відаць, для прафілактыкі падобных казусаў у будучыні галоўная спецыялістка райвыканкама зладзіла «міні-экскурс па ДОТах Ляхавіцкага раёна».
Каментары