Грамадства55

Стары дот пад Ляхавічамі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». А яго будавалі для абароны ад СССР

На адзін з прапагандысцкіх матэрыялаў дзяржаўнага тэлебачання звярнуў у сацсетках увагу ўраджэнец Ляхавічаў. У сюжэце «Дарога да Перамогі. Партызаны Ляхавіцкага раёна» паказалі стары абарончы жалезабетонны бункер, на сцяне якога выведзеныя лічбы «1941—1945», пяціканцовая зорка і георгіеўская стужка. 

Гэты жалезабетонны бункер, ці, як іх часта называюць, дот, для многіх пазнавальны. Ён месціцца акурат каля дарогі Ляхавічы-Баранавічы, таму яму і вызначылі ролю прапагандысцкага стэнда. Але вось гістарычная аснова для гэтага — вельмі сумнеўная.

Рэч у тым, што дот быў пабудаваны яшчэ за польскай уладай: у 1937-1939 гадах падчас стварэння ўмацаванага раёна ўздоўж левага берага Шчары (вядомы як Баранавіцкі ўзмоцнены раён). Канкрэтна гэта ўмацаванне было ўзведзена каля вёскі Дайнякі ў сістэме групы сучасных дотаў на адрэзку Дарава-Лабузы.

У самім тэлесюжэце сцвярджаецца, што дот быў узведзены ў часы Першай сусветнай вайны, але гэта няпраўда. У той час яны ў гэтым рэгіёне таксама будаваліся, але на іншым, заходнім беразе Шчары.

Пабудавалі, такім чынам, дот яшчэ ў мірны час, а вось

інфармацыі пра тое, каб доты на гэтым адрэзку неяк выкарыстоўваліся ў якасці абарончых збудаванняў у баявых дзеяннях у час Другой сусветнай вайны, у надрукаваных даследаваннях няма. Таксама пра гэта не згадвалі і мясцовыя старажылы.

20 гадоў таму доты з гэтай групы збудаванняў мелі, дарэчы, яшчэ цэлыя бронекаўпакі, а пасля іх зрэзалі і перавезлі на «Лінію Сталіна». 

Такім чынам, для прапаганды «Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» ідэолагі выкарыстоўваюць аб'ект, які не мае дачынення ні да «Вялікай Айчыннай вайны», ні да «Вялікай перамогі», ні нават да савецкага народа. Больш за тое — мэтай яго пабудовы была абарона ад нападу з боку СССР.

Чытайце таксама:

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

У Магілёве нішчаць месца пахавання нямецкіх ваеннапалонных

Ад амаль 6000 да 270 рублёў. Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія ідэолагі?

Каментары5

  • малы
    04.04.2024
    ад мора да мора альбо дичь как сейчас...  За 500-600 лет ситуция НЕ поменялась....
  • Business as usual
    04.04.2024
    У саўкоў і лукашыстаў усё пабудавана на татальнай хлусьні.
  • піянер Васілько
    04.04.2024
     Напісана ў газеце: "...вядомы як Баранавіцкі ўзмоцнены раён", а нас у школе вучылі, што раён не "узмоцнены", а "ўмацаваны" . Усе рабяты цяпер не ведаюць, каму верыць.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →