Што там будзе?
У сераду ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Чэрвеньскі» запрацуюць першыя буйныя крамы: гіпермаркет Green і крама адзення NewYorker.
Гіпермаркет Green размешчаны на нулявым узроўні. Крама будзе працаваць з 08:00 да 23:00 кожны дзень.
Што тычыцца брэнда NewYorker, у «Чэрвеньскім» адкрыецца самая буйная крама сеткі ў Беларусі: яе плошча складае 1400 квадратаў.
ГРЦ «Чэрвеньскі» пабудавалі на месцы былога мінскага рынку на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай. За праект адказвае інвестыцыйная група РАПА, якая, акрамя дзейнасці па праектаванні, будаўніцтве і кіраванні гандлёвымі цэнтрамі ў розных гарадах Беларусі, займаецца развіццём сеткі гіпермаркетаў Green і з'яўляецца прадстаўніком брэнда NewYorker у краіне.
Намеснік дырэктара па развіцці інвестыцыйнай групы РАПА Надзея Залеўская распавяла, што «Чэрвеньскі» стаў восьмым па ліку і самым маштабным з праектаў кампаніі. У бліжэйшы час да флагманскіх крам далучацца іншыя гандлёвыя аб'екты, зоны забаў, фуд-корт.
Святочнае адкрыццё і поўны запуск гандлёва-забаўляльнага цэнтра плануюць у другім паўгоддзі 2024 года.
Каментары