Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА
Гэтым разам ад перформансу беларускага мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча пацярпела Вандомская калона на аднайменнай плошчы ў Парыжы. Акцыю ён назваў Insemination («Асемяненне»).
На самой калоне і прылеглай прасторы Аляксей Кузьміч жоўтай фарбай з балона намаляваў палавы орган, а пасля лёг на зямлю. Неўзабаве на плошчу прыехала паліцыя.
Раней Кузьміч у канцы ліпеня правёў перформанс на магіле мастака Вінцэнта Ван Гога, пасля чаго ён на пэўны час утрымліваўся пад арыштам, а пасля быў аштрафаваны і абавязаны пакінуць тэрыторыю Францыі.
Стась Карпаў пра Кузьміча: Якія спажыўцы, такія і мастакі
Кузьміч пра Алеся Пушкіна: Мне не блізкія мастакі, якія займаюцца нацыяналізмам у мастацтве
Мастак Аляксей Кузьміч на волі. Але з Францыі ён павінен выехаць
Ад мастака Кузьміча, які раскапаў магілу ван Гога, патрабуюць пакінуць тэрыторыю ЕС
Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога
Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога
Каментары