Лапшын мяркуе, што ініцыятарам яго затрымання ў Арменіі стаў пасол Канюк
Паводле слоў Лапшына, ён правёў 4 гадзіны спачатку ў ерэванскім аэрапорце, а пасля ў аддзяленні паліцыі.
Спачатку адзін з паліцэйскіх у аэрапорце сказаў блогеру, што запыт на яго затрыманне нібыта прыйшоў з Азербайджана, але ў аддзяленні выявілася, што зацікаўленасць у пераследзе Лапшына выказвае рэжым Лукашэнкі. Абвінавачванні яму складаліся з 7 артыкулаў беларускага Крымінальнага кодэкса, сярод якіх былі і «абраза гонару і годнасці прэзідэнта Беларусі, і «заклікі да звяржэння дэмакратычна абранага прэзідэнта Беларусі».
«Ініцыятарам майго затрымання ў Ерэване выступіў пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк.
Ён быў генпракурорам Беларусі ў 2017 годзе і менавіта ён падпісаў пастанову аб экстрадыцыі мяне ў Азербайджан за наведванне Арцаха ў якасці журналіста.
Паводле маёй інфармацыі, ён падзяліўся з адным з дыпламатаў у Ерэване, што расправіцца са мной і знойдзе спосаб гэта зрабіць. Гэта ягоны адказ».
Лапшын дзякуе армянскаму правасуддзю за тое, што яно адмовіла Беларусі ў ягоным арышце і экстрадыцыі, і цешыцца, што
«Лукашэнка, які прадаў мяне Аліеву ў 2017 за наведванне Арцаха, атрымаў звонкую аплявуху ад Арменіі. А пасол Канюк атрымаў выспятка пад растлусцелы пракурорскі азадак».
Аляксандр Канюк займаў пасаду генеральнага пракурора Беларусі ў 2011-2020 гадах, але быў з яе зняты 9 верасня 2020 года, роўна праз месяц пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і пачатку масавых народных пратэстаў. 19 лістапада 2020 года ён быў прызначаны паслом Беларусі ў Арменіі і займае гэтую пасаду дагэтуль.
Аляксандр Лапшын дагэтуль ужо меў сутыкненне з Канюком у яго новай якасці. 7 мая 2021 года ў Ерэване на міжнароднай турыстычнай выставе IntourExpo, куды абодва былі запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей, блогер дэманстратыўна адмовіўся паціснуць руку паслу, а пазней выказаўся за выгнанне Аляксандр Канюка з Арменіі. Свае дзеянні ён аргументаваў тым, што менавіта подпіс Канюка стаіць пад ягонымі экстрадыцыйнымі дакументамі ў Азербайджан. Таксама блогер абвінаваціў Канюка ў датычнасці да гвалтоўнага задушэння мірных пратэстаў у Беларусі.
За ўдзел у задушэнні пратэстаў Канюк, дарэчы, восенню 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і іншых краін.
У Ерэване па беларускім запыце затрымлівалі блогера Александра Лапшына
Блогер Лапшын заявіў, што таямніча атрымаў кампрамат супраць Беларусі. Генпракуратура пярэчыць
Блогер Лапшын сцвярджае, што на Валадарцы ахоўнікі звярталіся да яго «русіш швайнэ»
Дэпартаванага з Беларусі блогера прысудзілі да трох гадоў за паездку ў Нагорны Карабах
Беларусь выдасць Азербайджану блогера Лапшына, якога аб'явілі ў вышук за наведванне Нагорнага Карабаха
Каментары
Точным косы!