Свет33

У Ерэване па беларускім запыце затрымлівалі блогера Александра Лапшына

Пра тое, што ў яго з'явіліся праблемы ў ерэванскім аэрапорце «Звартноц», напісаў сам Аляксандр Лапшын у фэйсбуку. Паводле яго першапачатковага паведамлення, адбылося гэта па падставе запытаў з Азербайджана і Расіі, але пасля высветлілася, што ў справе ёсць беларускі след, піша newsarmenia.am.

Аляксандр Лапшын справа. Фота: newsarmenia.am

Армянскі праваабаронца Рубен Мелікян, які адразу ж адрэагаваў на сітуацыю, паведаміў, што Лапшына вызвалілі праз некалькі гадзін. Супрацоўнікі мясцовай паліцыі растлумачылі, што затрыманне адбылося па патрабаванні Беларусі і што гэта было непаразуменнем.

Генеральная пракуратура Арменіі пацвердзіла, што Лапшын сапраўды быў затрыманы з-за запыту з Беларусі, але пасля пракурор вусна распарадзіўся яго не арыштоўваць.

Найбольш пікантнае ў гэтым тое, што блогер-падарожнік Аляксандр Лапшын, грамадзянін Расіі і Ізраіля, у 2016 годзе быў затрыманы ў Мінску па запыце Азербайджана за наведванне Нагорнага Карабаха. Пасля таго ён быў экстрадаваны ў Азербайджан, быў там асуджаны на тры гады, але пасля памілаваны і адпраўлены ў Ізраіль.

У 2021 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Азербайджан вінаватым у спробе забойства і жорсткіх катаваннях Лапшына ў турме.

Каментары3

  • Acab
    21.09.2024
    Гостранькае ў прызначэньне інтэрполу і міжнародных міліцэйскіх дамоваў - экстэрытарыяльна выдаваць правадыркам згодна з першым запытам прыгонных
  • Офес, спишь?
    22.09.2024
    Погодите, лiдарка ж вроде все вопросы решила и армянский мид ей мамой поклялся, но больше ни разу
  • Ботам
    22.09.2024
    Арменія дэмакратычная краіна зараз. Боты acab і лукабот гаўкнулі па камандзе.

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў21

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →