Грамадства22

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

73-гадовы ізраільцянін Моці Маман даў іранцам завербаваць сябе. Іранцам патрэбны былі забойствы ізраільскіх разведчыкаў, а Моці былі патрэбны грошы для ўтрымання маладзейшай на 36 гадоў жонкі-беларускі. Расказваем, што вядома пра жанчыну, якая ледзь не выклікала міжнародны скандал. 

Наталля Маман злева, тут і далей фота з сацсетак сям'і Маман

Гэтую беларускую жонку Моці (Мардэхая) зваць Наталля Маман. Жанчына родам з Брэста. Невядома, якая адукацыя ў Наталлі, але большую частку сваёй прафесійнай кар'еры яна аддала Мінскаму заводу вінаградных вінаў. Як можна разумець — брэсцкаму філіялу. Працавала там начальніцай аддзела. 

Як лёс звязаў маладую Наталлю з Брэста з пажылым Моці з Ашкелона? Гэтая частка гісторыі невядомая.

Але пара яшчэ не адсвяткавала нават драўлянае вяселле: яны распісаліся ў 2020, калі жанчыне было трошку за 30. 

Да таго Наталля насіла прозвішча свайго першага мужа, В. Камінскага, з якім у яе агульны малы сын.

З Моці ж яна знаёма як мінімум з вясны 2019 — тады на старонцы ізраільцяніна ў фэйсбуку сталі з'яўляцца фота берасцейкі. 

Імаверна, з першым мужам Наталля разышлася не вельмі прыгожа і мірна. Базы Белпола ведаюць дэталі сямейных драм: Наталля абвінавачвала першага мужа ў вымаганні істотнай сумы грошай за дазвол на вываз сына ў Ізраіль. 

Але гісторыя ў любым разе развязалася: апошнія годы і Наталля, і яе сын жылі ў Ізраілі. Яна часам прыязджала ў Беларусь разам з другім каханнем.

Моці Мамана цяпер дапытваюць ізраільскія спецслужбы. А Наталля прызналася сілавікам, што ведала пра іранскія ваяжы мужа і непакоілася з гэтай нагоды.

Каментары2

  • Use
    21.09.2024
    Не зразумела толькі як Іран мае нейкі дачынак да ягонай жонкі, а жонка да Ірану?
  • Yr
    21.09.2024
    Як можна здрадзіць Ізраілю, краіне якая любіць свой народ, дзе існуе дэмакратыя і свабода? Люблю Ізраіль🇮🇱 ўсім сэрцам. А лукашызму жадаю згінуць. Жыве вольная Беларусь і Жыве Ізраіль!!!

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?2

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам4

У Беларусі знік населены пункт3

Кавамашыну рамантавалі амаль паўгода — беларуска пайшла ў суд і атрымала маральную кампенсацыю

Расія прадбачыла ўварванне ў Курскую вобласць за некалькі месяцаў. Але прадухіліць яго не атрымалася2

На польскай мяжы стаіць больш за 1000 фур

Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ4

Чакаюцца першыя замаразкі

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?2

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Галоўнае
Усе навіны →